Дзень беларускага пісьменства: у Бялынічах узнагародзілі лепшых журналістаў і блогераў

06.09.2020 - 18:26

Навіны Беларусі. Свята роднага слова, друкаванага тэксту і літаратурнай спадчыны. Дзень беларускага пісьменства сустракае кніжных аматараў са ўсёй краіны ўжо ў 27-ы раз. Сёлета – у Бялынічах, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

І па традыцыі ў першую нядзелю верасня сваю ўзнагароду атрымалі лепшыя пісьменнікі, літаратары, журналісты і блогеры. Дарэчы, падзеямі запомніцца Дзень пісьменства і для чытачоў.  

У праграме форума – літаратурныя сустрэчы, паэтычная чытанні, прэзентацыі новых выданняў і твораў сучасных аўтараў. Не абышлі ўвагай арганізатары і класіку. Для сапраўдных знатакоў літаратуры ў Бялынічах падрыхтавалі гульню-квэст па матывах твораў Караткевіча.  

Пра галоўныя падзеі раскажа Ірына Недабоева.  

Ірына Недабоева, карэспандэнт:
Некалькі хвілін таму завяршылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу блогераў і журналістаў. Дарэчы, Сталічнае тэлебачанне ў ліку лепшых. Напярэдадні ў эфіры нашага тэлеканала выйшаў матэрыял пра тое, як горад Бялынічы рыхтаваўся да сустрэчы гасцей.  

Адкрыццё мастацкага музея і скульптуры. Як у Бялынічах праходзіць Дзень беларускага пісьменства

Акрамя таго, знакавай тэмай сёлетняга свята стала 90-годдзе аднаго з самых яскравых пісьменнікаў Беларусі – Уладзіміра Караткевіча.  

Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:  
Справа тут не толькі ў абноўленых вуліцах і новых аб'ектах. Тут больш. Тут жаданне Прэзідэнта ўдыхнуць жыццё ў малыя гарады і пасёлкі, жаданне захаваць сапраўдную Беларусь з працавітымі і шчырымі людзьмі. І такія святы, як сёння, дапамагаюць гэта рабіць. На маю думку, Дзень пісьменства сапраўды яднае, яднае ўсіх, хто шчыра любіць Беларусь і жадае ёй далейшага развіцця і росквіту.  

Для гасцей і ўдзельнікаў свята падрыхтавалі фестываль беларускай кухні, прэзентацыю дзіцячых кніг, літаратурныя конкурсы.

Ірына Недабоева:
А эстафету Дня беларускага пісьменства Бялынічы перададуць у Капыль. Усе самыя яркія моманты свята глядзіце ў матэрыяле майго калегі Дзмітрыя Баяровіча ў эфіры праграмы «Нядзеля» сёння ў 19:30.

Loading...


Копыльский район готовится ко Дню письменности: здесь появилась остановка Алеся Адамовича



Новости Беларуси. Копыль готовится ко Дню письменности, сообщили в программе «Минщина» на СТВ. Уже в 2021 году город станет ареной для торжеств и примет гостей со всей Беларуси. Копыльщина – родина Тишки Гартного, Кузьмы Чорного, Алеся Адамовича.

Район уже начинает приобретать праздничный вид. Так, автобусную остановку у деревни Конюхи оформили в честь знаменитого земляка Алеся Адамовича. Именно здесь появился на свет известный белорусский писатель, критик и сценарист.

На фоне – изображение писателя, карта Копыльщины с обозначенными на ней литературными местами, рядом – строки из книги писателя. Идея такого необычного арт-объекта принадлежит местным жителям.

Татьяна Корзун, жительница деревни Конюхи:
Мы жыхары вёскі Канюхі. Прозвішча ў нас Корзун такое ж самае прозвішча, як у галоўнай гераіні дылогіі «Партызаны» Алеся Адамовіча Ганны Корзун. Цікавімся мы творчасцю Алеся Адамовіча даўно. Мы былі ў Глушы на цырымоніі адкрыцця бюста Алеся Адамовіча. Нас настолькі ўразіла шчырае жаданне мясцовых жыхароў увекавечыць імя знакамітага земляка, што мы ўжо там вырашылі, што нам таксама трэба адкрыць прыпынак Адамовіча.

Организованы областной и районные штабы по проведению мероприятий. Во время праздника запланировано награждение победителей литературной премии, презентации книг и много тематических выставок.

Запланирована и программа обновления города. Это капитальный ремонт домов, обновление социальных зданий, благоустройство улиц. Также разработан уникальный видеопроект, где райцентр предстанет в новом облике.