Почему выборы – лучший фитнесс и кого ещё в Европе называют «бульбашами»: Игорь Марзалюк в программе «Простые вопросы»

14.09.2016 - 00:19

Член Савета Рэспублікі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк у праграме «Простые вопросы» з Ягорам Хрусталёвым.

Вечар добры! Сёння ў гатэлі “Пекін” мы вядзем гаворку, напэўна, з адной з самых адметных асобаў сёлетняй выбарчай кампаніі Ігар Марзалюк. Вечар добры, Ігар Аляксандравіч. Першае пытанне такое: з 2012 года Вы былі сенатарам і гэта лічылася – усё ж такі нібыта верхняя палата, кажучы на палітычным слэнге.

Ігар Марзалюк, доктар гістарычных навук, прафесар:
Чаму нібыта? Верхняя.

Зараз, не ведаю, ці можна Вас віншаваць, ці не, канчатковыя вынікі будуць у чацвер, напэўна, вы станеце, усе ж такі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, і гэта – ніжняя палата. Гэта можна назваць паніжэннем?

Ігар Марзалюк:
Я бы не стаў так казаць, што гэта – паніжэнне, а тады было павышэнне, тут паніжэнне. Гэта ўсё надзвычай адносна, на самой справе.

Проста хочацца паспрабаваць сябе ў законатворчай практыцы, што называецца, з самых цаглінаў першых, знізу.

Рыхтаваць законапраекты з нуля, таму што Савет Рэспублікі – гэта, у першую чаргу, ужо апошні фільтр.

Но, усё ж такі, гэта больш аўтарытэтна.

Ігар Марзалюк:
Ну, каму як.  

У кар’ерным плане гэта, усё ж такі, паніжэнне, так?

Ігар Марзалюк:
Я б не сказаў, што паніжэнне, не. Я ўпэўнены, што не.

Вы ўжо адчуваеце сябе пераможцам?

Ігар Марзалюк:
Я адчуваюстаршную стомленасць, калі шчыра.

14 кілаграмаў Вы скінулі?

Ігар Марзалюк:

14. За 2,5 месяцы 14 кілаграмаў.

Аніякага фітнэсу не трэба?

Ігар Марзалюк:
Аніякага фітнэсу. Хаця, фітнэс – у басейн усё роўна хадзіў, і хаджу.

Хто былі каманда Марзалюка?

Ігар Марзалюк:
Каманда Марзалюка – гэта мае аспіранты, маі магістранты, мае каллегі. А таксама – прадстаўнікі таго акруга, дзе я балатаваўся. Гэта людзі з прадпрыемстваў былі. Дарэчы, сярод іх, робячых кар’еру ў іншай сферы, таксама былі мае выпускнікі – ужо сябе рэалізавалі ў жыцці, але трохі ў іншым сягменце.

Вашыя канкурэнты не працавалі так, як Вы гэтыя два месяцы. І амаль не было канкурэнцыі. А барацьба ў вас, навогуле, была?

Ігар Марзалюк:
Я не адчуваў. Я схлушу, калі скажу так. У мяне было два рэальных канкурэнта – яны, дарэчы, дастаткова блізкія па пазіцыях, на самой справе. Гэта дырэктар школы і падпалкоўнік, калі не памыляюся, у адстаўцы. Калі памыляюся, калі палкоўнік – ну зараз магло… Вось гэтыя два чалавекі мне вельмі імпанавалі, яны рэальна працавалі. А вось трое, які ясамі пазіцыяніравалі сябе, як прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

У мяне такое ўражанне, што людзі проста адпрацоўвалі нумар – гэта ўсё было надзвычай несур’ёзна.

Навошта яны тады ішлі?

Ігар Марзалюк:
Ну, у іх трэба спытаць, навошта яны ішлі. Але, калі мінімальная агітацыя, мінімальная прапаганда. Яны, канешне, могуць казаць, што я не кажу няпраўду, ці яшчэ што-небудзь. Але  я іх не заўважыў у сваёй акрузе. Практычна не было агітацыйных матэрыялаў, іх агітацыйных матэрыялаў. Былі, але мінімальная колькасць. І практычна не было – то, што яны называлі гучна пікетамі, гэта называлася, прасці, па месцы, дзе якія яны заяўлялі пікеты: на працягу 15 хвілін раздаць 5 лістоў. Но ізноў-такі, магчыма, у іх такая прадвыбарчая стратэгія.

Ігар Аляксандравіч, такое цікавае назіранне, якое я заўважыў у Вашым інтэрвью. Выбаршчыкі, якія падыходзілі да Вас, не цікавіліся перадвыбарчай праграмай, а задавалі іншыя пытанні. Якія пытанні задавалі?

Ігар Марзалюк:
Ведаеце што, наадварот. У мяне быў адзін выбаршчык, які – я ў той дзень быў на іншым пікеце і не змог прыстунічаць – які дапякаў маю давераную асобу па абзацах праграмы, а потым…

Но гэта адзін.

Ігар Марзалюк:
Такіх было не адзін, было некалькі, але, ізноў-такі, усё залежыць ад узроставай катэгорыі.

Можа, я памыляюся, мне падаецца, што гэта – агульная такая тэндэнцыя. Ня ўсіх цікавіць прадвыбарчая праграма, канкрэтныя пытанні задаюць.

Ігар Марзалюк:
Задаюць канкрэтныя пытанні наступныя: што ты зробіш у акрузе, што будзе з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, што будзе з тратуарамі, што будзе з пенсійным забеспячэннем.

Добраўпарадкаванне, зарплаты, пенсіі  – гэта то, пра што ў першую чаргу пытаюць і пра што кажуць.

Ну, а калі казаць пра крытэрыі адбору, усё залежыць ад таго – мужчына, жанчына, узрастовая катэгорыя. Але так: людзі звярталі ўвагу таксама і на паслужны спіс.

Дазвольце тады некалькі канкрэтных пытанняў. Вы самі сказалі, што сурьёзнае абурэненне выклікае ў людзей тое, як распарадкоўваюцца сродкі з так званага дарожнага збору. І менавіта, дэпутаты наступнага склікання павінны вырашыць гэтае пытанне?

Ігар Марзалюк:
Так.

Вы, напэўна, абяцалі гэта сваім і што Вы думаеце, Вы зможаце кантраляваць, як сродкі пойдуць на тыя дарогі, якія…

Ігар Марзалюк:
Давайце спачатку вызначымся: увогуле, гэта было дэпутатская ідэя, дэпутата ад Брэсцкай вобласці.

Сутнасць гэтай ідэі была ў тым, каб грошы ад гэтага збору, у першую чаргу ішлі на дарогі мясцовага падпарадкавання.

Рэч у тым, што рэспубліканскія трасы маюць радок у бюджэце, а тут праблема. Ну, добра, калі не ўсе, хаця бы фіксаваны працэнт. Атрымліваецца сітуацыя, якая абурае людзей больш за ўсё.

Яны сабралі ў Брэсце і павінны быць патрачаны…

Ігар Марзалюк:
Я лічу, што так. Хаця бы, значная частка іх павінна быць патрачана на Брэсцкую вобласць. Магілёўскія – на Магілёўскую вобласць. Хай там частка на нашыя рэспубліканскія трасы ідзе, па якіх мы ўсе ездзім, безумоўна. Але працэнт ад гэтага збору павінен ісці…

І Вы зможаце гэта неяк адрэгуляваць?

Ігар Марзалюк:
Разумееце, у чым справа, гэта праблема, што здзівіла мяне – і на пасяджэннях працоўных калектываў, і пры зборы подпісаў, і ў працэсе ўжо самой прадвыбарчай агітацыі. Гэта пытанне, што называецца, у пяцёрку ўваходзіла.

Я ўвогуле лічу, што для развіцця мясцовага самакіравання, для развіцця больш эфектыўнай кіруемасці тых ці іншых беларускіх тэрыторый, усё ж такі, частка мусіць быць у мясцовым бюджэце.

Вы ўжо ў адным кроку ад дэпутатства, Вы зможаце вырашыць гэтае пытанне?

Ігар Марзалюк:
Я буду ўсімі сіламі, усімі фібрамі душы старацца вырашыць гэтае пытанне. І я ведаю, што гэта пытанне наспела. І я думаю, што я там буду – не буду ў самотнай адзіноце.

Што з’яўляецца сапраўдным паказчыкам прадуктыўнай дзейнасці дэпутата і парламента? Усё ж такі, для тэлеглядача, для самай шырокай аудыторыі, разумееце, гэта – ну, калі мы пра Расію кажам – гэта актыўны Жырыноўскі, які кажа і ўсё ўжо разумеюць, што гэта так, бачна, што робіць чалавек. Што, на Вашу думку, з’яўляецца, праз 4 гады будзе з’яўляцца паказчыкам прадуктыўнай дзейнасці?

Ігар Марзалюк:
Паказчыкам прадуктыўнай дзейнасці кожнага дэпутата з’яўляецца якасць тых заканадаўчых актаў, у распрацоўцы якіх ён прыняў удзел, і я к гэтыя заканадаўчыя акты паўплывалі на ўнутраную, унутрыпалітычную і знешнепалітычную сітуацыю ў краіне. Наколькі істотна яны паўплывалі на развіццё – пазітыўны, або негатыўны бок – эканомікі і ўсяго астатняга.

Якія рызыкі выклікалі гэтыя законапраекты і, калі яны не працуюць, то ў чым прычына адсутнасці гэтай працы.

На Вашу думку, хто быў у мінулым скліканні найбольш прадуктыўны дэпутат?

Ігар Марзалюк:
Я не магу так гаварыць. Дазвольце мне пазбегнуць адказа на гэтае пытанне, таму што…

Таму што няма, напэўна, адказа?

Ігар Марзалюк:
Чаму няма?

А ёсць адказ?

Ігар Марзалюк:
Не буду я траўміраваць, ёсць адказ. Былі людзі, якія рэальна прасоўвалі вельмі цікавыя рэчы. Але, і гэта акрамя заканапраектаў, але, ізноў-такі, – у нас мажарытарная сістэма, мы выбіраліся кожны ад сваёй акругі і я лічу, што другая важнейшая частка – гэта вынік. Вось ёсць праграма, якую ты агучваў, ёсць тое, што ты людзям абяцаў. Вось вазьмі гэтую паперыну…

Вось яшчэ вельмі важны нюанс: многія думаюць, што (асабліва, калі з іншага рэгіёна) у Палату – гэта значыць, што ты ў Мінск уляцеў, мёртва зубамі… 

Ёсць час, калі ты павінен быць у акрузе, а ёсць час, калі ты павінен быць – пісаць законы. Дык вось, праца ў акрузе…

А Вы ж жывяце…

Ігар Марзалюк:
Я ў Магілёве працую…

Кватэру службовую…

Ігар Марзалюк:
Службовая – гэта не прыватная ўласнасць. Я, прынамсі, сёлета дакладна… Ды і, навогуле, я вось магу сказаць, што сям’я застаецца на месцы. Але я проста хачу нагадаць, калі не памыляюся, там колькі? Не больш 170 дзён – гэта дзейнасць непасрэдна ў парламенце, а ўвесь астатні час ты мусіш быць у акрузе і працаваць у акрузе. І я лічу, што выніковасць дэпутата, як бы гэта не здавалася банальнымі нейкімі рэчамі, гэта і тое, здолеў ён ці не здолеў, хаця бы, некалькі палепшыць добраўпарадкаванне ў тых частках сваёй акругі, дзе гэта патрабуецца, што ён зрабіў для канкрэтнага сегмента сваіх выбаршчыкаў.

Не тое, што я прыйду і грошы буду раздаваць, альбо камусьці там дзверы аббіваць ці прыводзіць, а што канкрэтна.

Ёсць праблема з добраўпарадкаваннем… Гэта ўсё ў звязцы з выканаўчай уладай.

Як гісторыку, можна Вам пытанне?

Не падаецца Вам, што вось парламент наш, напэўна, як чалавек, мае свой узрост, свой характар і свій тэмперамент?

Ігар Марзалюк:
Канешне.

І, магчыма, і некаторыя, думаю, што маюць права так сказаць, што ён, як і беларус у фальклоры: такі памяркоўны, абыякавы, сціплы і ціхі.

Ігар Марзалюк:
Беларус у фальклоры бывае розным, па-першае. А рэальны беларус…

Партызан!

Ігар Марзалюк:

Партызан. І надзвычай агрэсіўны, калі трэба. Прыгадаем, хаця бы тое, што самыя лепшыя байцы па муай-тай – гэта беларускія.

Таму я б не сказаў, што мы такія рахманыя і памяркоўныя, мы – розныя. Проста я не лічу крытэрыям важным і які сведчыць аб высокім узроўні парламентарызма, кіданне чым-небудзь у суседа, а, скажам, акупацыю прэзідыума, абразы непасрэдна ў самім парламенце і правядзенне рукапашнага боя непасрэдна ў будынку. Я лічу, што гэта – якраз, адзнакі палітычнага бескультур’я і палітычнага хамства, якія зусім не да гонару тым, хто гэтым займаецца.

Паглядзіце, такое пытанне. Я за гэты тэлевізійны сезон, напэўна, другую ці трэцюю праграму запісваю на беларускай мове. Наколькі мне вядома, Вы – адзіны сенатар, хто размаўляе на беларускай мове?

Ігар Марзалюк:
Не адзіны. Гэта міф.

Ну, выбачайце. Вы казалі, што, магчыма, у Беларусі галоўнай мовай стане беларуская мова, але не раней, чым праз паўвека. Чаму?

Ігар Марзалюк:
Я проста рэальна ацэньваю сітуацыю. Рэч у тым, што 200 гадоў мы жылі ў рэчышчы рускай культурнай традыцыі – Расійская імперыя, ды і Савецкі Саюз шмат у чым быў працягам гэтай традыцыі. 200 гадоў, разумееце?  І культура маўлення гарадскога за гэтыя 200 гадоў… Практычна не было, яна была страчана.  Ды, яшчэ адразу хачу агаварыцца, перад гэтым была татальная паланізацыя, гэта вельмі важна. Татальная паланізацыя. Не было б высокай беларускай культуры ў беларускамоўнай форме.

Усё, што думала, спачатку думала па-польску, потым – па-руску.

Пры сённяшніх сродках масавай інфармацыі, пры Інтэрнэце, Вы думаеце, што можна вярнуць беларускамоўнае асяроддзе?

Ігар Марзалюк:
Тут фундаментальнае пытанне. Адно, ну, калі італьянцы стваралі сваю дзяржаўнасць на сучаснай правільнай італьянскай мове, вось так, як яны сёння гавораць – гаварылі 3 працэнты. Там вельмі цікавыя рэчы. Усё будзе залежыць, як гэта не банальна і пафасна, ад волі мільёнаў людзей. Будзе гэта запатрабавана? На сённяшні дзень – вельмі важныя пазітыўныя змены. Чым адрозніваецца сітуацыя ад 89-га, дапусцім, ці ад 85-га года? Калі гаворыш па-беларуску в 85-ым, у 89-ым…

Спачатку, у савецкі перыяд, хто гаварыў па-беларуску? Ці пісьменнік, ці калгаснік.

Потым дадаўся яшчэ БНФ-авец, так? На сённяшні дзень беларуская мова – гэта яшчэ і адзнака высокай культуры. І гэта мова сакральная  – мова, на якой прысягаюць  на вернасць Бацкаўшчыне, мова, якая з’яўляецца мовай дзяржаўнага гімна. Што тычыцца побытавай мовы – чаму я кажу пра 50 гадоў –  у нас будзе вельмі моцны “ірландскі сіндром”, калі так можна сказаць. У Ірландыі таксама, Вы ведаеце, што…  Але англійская мова… Вельмі падобная сітауацыя з ірландцамі.

Дарэчы, цікава, што толькі два народы ў Еўропе дражняць “бульбашамі”  – ірландцаў і нас.  

Але, рэч у тым, што адраджэнне мовы – у дадзеным выпадку, размова можа ісці толькі так – альбо, я бы так сказаў: узнаўленне культуры маўлення масавае – яно можа толькі праводзіцца вельмі дэлікатна, акуратна і за вялікі, працяглы прамежак часу.

Напэўна, рана Вас віншаваць, але у чацвер будуць абвешчаны канчатковыя вынікі. Але, спадзяюся, што ўсё будзе добра, жадаю Вам поспехаў. Дзякуй Вам за гэтую гаворку, за 14 кілаграмаў, якія Вы скінулі.

Ігар Марзалюк:
Гэта – лепшы фітнэс у маім жыцці.  

І ўсяго найлепшага! Дзякуй Вам.

Новости по теме
‡агрузка...