«Прыходзяць на спеўкі і танцы». Вось як у Мінску знаёмяць дзяцей з беларускай культурай

21.02.2021 - 20:41

Навіны Беларусі. У 2020 годзе важную ролю для яднання беларусаў набывае мова – як глеба, на якой яно можа ўзрасці. Але, што цікава, выкарыстанне мовы за апошнія гады значна павялічылася ў сферы рэкламы, паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ.

Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, – свята міжнароднае. Паводле рашэння ЮНЕСКА ў календары яно з'явілася 21 год таму. У Беларусі да гэтай даты заўсёды прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы. Гэты год – не выключэнне. Традыцыйна Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць Тыдзень роднай мовы. Праграма самая разнастайная: круглыя сталы, навуковыя абмеркаванні, выставы, сустрэчы са студэнтамі і вучнямі, прэзентацыі кніг і фільмаў. Але напярэдадні свята Дня роднай мовы ў Беларусі традыцыйна павялічваецца яе ўжыванне, праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. Вось і Акадэмія навук зладзіла тыдзень мовы.

Зміцер Баяровіч працягне.

У Рагнеды Акуневіч сёння адказны дзень. Дзяўчынка выступае на конкурсе чытальнікаў прозы. Разам з куратарам рыхтуецца да выхаду на сцэну. Будзе чытаць народную казку пра ваўка. На чысцюткай беларускай мове. Яе вучаніца пачатковай школы ведае выдатна.

Рагнеда Акуневіч, удзельніца фальклорнага калектыву «Мілавіца»:
Я вучу невялічкія тэксты, як гэтая казка, можа, крыху больш. За гадзіну магу вывучыць.

Зміцер Баяровіч, карэспандэнт:
А як ты сама разумееш сэнс гэтай казкі?

Рагнеда Акуневіч:
Трэба быць нясквапным і паважаць тых, хто вакол.

Рагнеда  адна з удзельнікаў гуртка «Мілавіца». Ён працуе на базе Цэнтра дадатковай адукацыі ў Мінску. Тут ладзяць святы, займаюцца народнымі танцамі, вывучаюць літаратуру і гістарычныя адметнасці Беларусі. Агулам фальклорны калектыў налічвае 70 удзельнікаў. Як маленькіх дзетак, так і людзей пенсійнага ўзросту.

«Мы не ацэньваем веды кожнага ўдзельніка». Навошта ў Беларусі праводзяць рэспубліканскую дыктоўку?

Марыя Снітко, кіраўнік фальклорнага калектыву «Мілавіца»:
Мне вельмі радасна, што многа моладзі прыходзіць і на спеўкі, і на танцы. Маленькія дзеткі не ідуць самі, іх вядуць бацькі. А бацькі маладыя, якім за 20. Вельмі многа, дзе працуем. Асабліва традыцыйныя, абрадавыя святы. Удзельнічаем у гуканні вясны, Каляды, Масленка.

«Некаторыя нават чакаюць». Распавядаем пра аўтобус, у якім слухаюць творы



Мікалай Козенка, выкладчык фальклорнага калектыву «Мілавіца»:
Дзеці, далучаючыся да гэтага конкурсу, далучаюцца да беларускай культуры. Не прымусова, непасрэдна. Яны вывучаюць і казкі, і быліны, і лічылкі, і легенды, і паданні, і былічкі.

Loading...


«Некаторыя нават чакаюць». Распавядаем пра аўтобус, у якім слухаюць творы



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы святкавалі ў паэтычным аўтобусе, які штогод падчас Міжнароднай кніжнай выставы курсіруе ў Мінску. Створана беларускамоўная атмасфера для звычайных пасажыраў, паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ.

Аўтобус хадзіў ад Нямігі да «Экспацэнтру». Да выставы на ім мог пад’ехаць кожны ахвотны. Пасажыры спрычыняліся да паэзіі Кацярыны Стройлавай. Кнігу «Цярністы шлях» (пакуль адзіную) паэт выдала ў 2016 годзе.

Кацярына Стройлава, паэт:
Творы слухаюць. Мы выступаем з іншымі пісьменнікамі разам. Людзям падабаецца. Некаторыя чакаюць аўтобус, спрашваюць пра аўтобус.

«Прыходзяць на спеўкі і танцы». Вось як у Мінску знаёмяць дзяцей з беларускай культурай

Беларуская мова другая па мілагучнасці ў свеце пасля італьянскай. Гэты факт, безумоўна, ведаюць беларусы. Але галоўнае, бадай, тое, што яна наша. Што кожны з нас яе носьбіт. І каб лепей зразумець гэта, няблага карыстацца ёй не толькі ў свята, але і штодзённа.