Што абавязкова было на кожным стале і як варажылі? Як раней святкавалі Каляды ў беларускіх вёсках

13.01.2021 - 11:55

Каляды – адно з самых вядомых беларускіх святаў, два тыдні, напоўненыя чаканнем цудаў і радасцi. Ці хіба ўсе зараз ведаюць, што дзівакі з зоркай, маскамі ды мехам – калядоўшчыкі? Дзеля чаго яны ходзяць па вуліцах і заглядваюць у хаты, што ўмяшчае святочны перыяд і якія традыцыі дайшлі да нас праз стагоддзі, даведаліся ў праграме «Минск и минчане» на СТВ. Паспрабуем разабрацца і адрадзіць прыгожы абрад разам з супрацоўнікамі музея народнай архітэктуры і побыту.

Для малодшага навуковага супрацоўніка з неверагодным голасам Яны Патапенка сцэнарый знаёмы. Яшчэ дзяўчынкай яна ўдзельнічала ў такіх мерапрыемствах.

Яна Патапенка, малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
У тры гады мяне бацькі прывялі ў гурток па народных спевах, танцах і розных народных рамёстваў. Вось з таго часу я чула і вывучала гэтыя песні. Калядавалі ў розных месцах.  

Аляксей Друпаў, вядучы навукоўны супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
Мы паказалі такі невялічкі калядны абыход, самы мінімальны, калі ў вас няшмат людзей і вы хочаце пакалядаваць, вам патрэбны толькі дзед і каза. Пажадана людзі, якія ўмеюць спяваць, гэта можа быць і дзед, які умее спяваць. Галоўнае – каб каза не спявала.

Дарэчы, у казы іншая, не менш важная роля. У адзіны момант яна аказваецца ў самым эпiцэнтры невялічкага імправізаванага спектаклю.

Аляксей Друпаў:
Каляды – гэта па сутнасці наш беларускі Новы год, але ўжо на момант XVIII-XIX стагоддзяў, на Каляды адбываўся Новы год. Калі зараз мы Новы год святкуем адзін-два дні, то Каляды – гэта два тыдні. У народнай культуры чаму гэта было Новым годам, у нас усе цыклічна: на Каляды на першую куццю памірае стары год, два тыдні нічога няма і пасля нараджаецца новы год, ён пачынаецца с канца Калядаў. Вось гэтыя два тыдні, калі ўжо няма старога года і яшчэ не з’явіўся новы год, наш свет сыходзіўся з тагасветам, са светам дзядоў, нашых продкаў, такі самы містычны перыяд у жыцці беларусаў – гэта Каляды. Казалі, што на Каляды вядзьмарка атрымлівае тую ж моц, што і ў Купальскую ноч.  

Калісьці гэта была вялікая паганская містэрыя, у якой удзельнічалі толькі дарослыя мужчыны. Але пазней у абрада з’явіліся хрысціянскія матывы. Ён стаў больш маладзевым, зараз у вёсках наогул калядуе толькі малодшае пакаленне.  

Аляксей Друпаў:  
Па сённяшні дзень у шмат якіх вёсках дзеці – гэта традыцыя, ходзяць, калядуюць. Спяваюць адну-дзве песенкі, з дрота скруцяць два рожыкі, мішурой абвешваюць, дзве песні прапелі, рукі цягнуць: «Дайце цукерак».

Яна Патапенка:  
Мы імкнемся нясці народную культуру да тых гарадскіх жыхароў, якія прыязджаюць у нашу такую музейную вёску, у наша музейнае сяло. Мы імкнемся, каб дзецям было зразумела. Дзецям мы можам патлумачыць, калі ўзнікаюць нейкія пытанні. Мы праводзім батлейку. У нас ёсць лялечны тэатр, зроблены нашымі рэстаўратарамі, нашымі супрацоўнікамі музея, і ўсе гэтыя сцэнкі мы адаптуем пад моладзевую аўдыторыю, пад дзяцей у тым ліку.  

Галоўны сэнс такога касцюміраванага шэсця ў тым, што нашы продкі, дзяды, нясуць у хаты дабрабыт і багацце на наступны год. За гэта ім звычайна даюць пачастунак.  

Аляксей Друпаў:
Разам з калядоўшчыкамі ў нас прысутнічае каза – гэта квінтэсэнцыя дабрабыту і плоднасці. Гэта першая жывёла, якую нашы продкі злавілі, прывялі дадому, пачалі даіць, пачалі атрымліваць малако ўвесь час, казляняткі народзяцца. Яна адбілася ў нас як вось такой сімвал плоднасці і дастатку. Вось гэты момант, калі каза падае, памірае, ёй даюць сала і яна ўстае – так сімвалічна паказвае, што памёр стары год і нарадзіўся новы.

Таксама на шчасце насілі бусла, вадзілі каня, клышаногага мішку. Вобразы жывёл дапаўнялі Доктар, Поп, Жаўнер і іншыя героі народных паданняў.

Аляксей Друпаў:  
Каляды – гэта такі маленькі наш карнавал, у якім дазволены розныя антыпаводзіны. Людзі пад маскамі маглі рабіць што заўгодна, і гэта дазвалялася. Цыгане маглі нешта скрасці, чорт мусіў навесці ўсякі вэрхал у хаце, што-небудзь разбіць. У асноўным гурт калядоўшчыкаў хадзіў на другую куццю, на стары, новы год, на шчодрую, тоўстую куццю.  

У гэтым ёсць момант рацыянальнасці. Да шостага студзеня ўключна працягваўся строгі пост, а ўжо пасля беларусы маглі сабе дазволіць тлустыя і смачныя стравы. Чым жа традыцыйна частаваліся нашы продкі?  

Аляксей Друпаў:  
З самых абавязковых страў, якія былі, каша – куцця, бліны з мёдам і макам. Мак разціраўся разам з мёдам, атрымлівалася такая вельмі цікавая паліўка: мёд жоўты, мак чорны, а паліўка зялёная, вельмі смачная. Бліны – памінальная страва па традыцыі, таму яны прысутнічаюць. І прысутнічае такая цікавая страва, як аўсяны кісель.   

Гэты мы зараз на Новы год аб’еліся і ўсе два дні сядзім цяжка-цяжка, яшчэ салаты недаетыя. Нашы продкі рыхтаваліся, таму што Каляды – адзін з двух момантаў, калі трэба было рытуальна аб’есціся. Як на Палессі казалі: «На Каляды гаспадарам мусіць стол пасунуць, а сам не ўстаць з месца». У сэнсе так наесціся, каб пузам стол пасунуўся ад гаспадара.  

У нас яшчэ быў пост перад гэтым, таму продкі гатавалі аўсяны кісель. Аўсяную муку запарвалі гарачай вадой, ставілі недзе на суткі падкіснуць і пасля адпраўлялі ў печку, каб яна там праварылася, запяклася. У залежнасці ад кансістэнцыі, колькі мы дадалі аўсянай мукі, колькі вады ў нас атрымлівалася, альбо жыле, альбо такі напой, які можна піць кіславаты, як саладуха толькі з аўса, а не з жыта. Гэта вельмі карысная страва для нашага страўніка.  

Как наши предки отмечали Коляды и какие блюда должны быть на столе?

Здаецца, гэты рэцэпт няблага ўзяць пад увагу кожнаму. У чым яшчэ выяўлялася мудрасць нашых прадзедаў?

Аляксей Друпаў:  
Абавязкова яшчэ на калядным стале прысутнічала рыба. У XIX стагоддзе гандаль развеўся, селядзоў у бочках прывозілі. Так што селядзоў на стол ставілі, альбо свежа налоўленыя ўюны, альбо засушаную рыбу, налоўленую летам. Рыба прысутнічала. І вось тое, што нам зараз не хапае, што б нам было вельмі карысна, разам з аўсяным кіселем заўжды на Каляды прысутнічаў суп.  

Боршч з грыбамі ці акрошка з квасам у сучасным зуменні – традыцыі ў рэгіёнах Беларусі крышку адрозніваліся. Але ўсюды людзi імкнуліся зрабіць добрую вячэру.

Традыцыйная беларуская кухня. Якія стравы гатуюць на Каляды ў аграгарадку Расасна?

Аляксей Друпаў:
Адпаведна ў нас тут ёсць свінчык. Гаспадар, які імкнуўся на шчодрую тлустую куццю, маленькага кабанчыка мог выгатаваць і засмажыць. Яйкі заўжды на стале прысутнічаюць.

Яшчэ такі цікавы момант: на Палессі на калядны стол маглі рабіць бульбяныя камы. Рабілі камы і пасля запякалі ў пячы. Розныя варыянты каўбасачак, клёсачак, чаго-небудзь такога з мяском набітага. Як жа наша шчодрая куцця без гэтага?! Хлеб абавязкова, бо ні адзін стол без яго ў нас уявіць нельга.  

Калі вы памятаеце, ажыць казе дапамаглі каўбаскі. Але ж не ежай адзінай, як гаворыцца, ладзілі святочныя надвячоркі.

Аляксей Друпаў:  
Так як у нас сыходзіліся два света, наш свет з тагасветам, мы маглі зазірнуць у будучыню, атрымаць нешта з тагасвету. Адпаведна на Каляды варажылі. Каляды – гэта ўнікальны момант у тым плане, што варажылі не толькі дзяўчаты, а яшчэ і хлопцы. Увогуле быў момант, калі варажыла ўся сям’я.

На калядны стол пад абрус абавязкова засцілалася альбо салома, альбо сена. Усе ядуць і пад канец трапезы кожны, не гледзячы з-пад абруса дастае адну саломінку. І вось па гэтай саломінцы глядзяць, які будзе наступны год: з заломамі яна або без заломаў, тоўсценькая або тоненькая, доўгая або кароценькая. У каго самая даўгая – у таго будзе самы лепшы наступны год.

Дзяўчыны ў асноўным варажылі на вяселле.

Аляксей Друпаў:
Самыя простыя: на цот і лішак. Выбягалі і абдымалі забор і лічылі: «Цот і лішак». Калі цот – будзе, калі лішак – год прыйдзецца пачакаць.

Альбо быў варыянт: трэба было забегчы да суседзяў, схапіць ахапку дроў і прынесці сабе, таксама палічыць: цот альбо лішак.

Быў варыянт яшчэ такі больш складаны, калі кожная дзяўчына гатавала па блінцу, пыталіся сабаку і выкладвалі перад ім бліны. Чый блін сабака першым з’есць – тая першая пойдзе замуж.

Веник под подушку и куда клюнет петух. Необычные гадания на Коляды

Замест сабакі мог быць певень і зерне. Даведваліся пра свой лёс і праз валенак альбо бот. Падслухвалі дзяўчыны і выпадковыя размовы на суседніх дварах, пасля чаго складалі персанальныя гараскопы.

Аляксей Друпаў:
На Падняпроўі, Смаленшчыне, быў вельмі цікавы такі момант: падблюдныя гаданні. Кожная дзяўчына здымала свой пярсцёнак, клала на талерку – гэта ўсё накрывалася хусткай ці рушніком, якой-небудзь тканінай і пачыналі спяваць песні. Дзяўчына, якая вяла гэтыя гаданні, звычайна была замужняй, яна даставала з-пад хусткі пярсцёнак. Чый пярсцёнак дасталі пад гучанне песні, таму гэтая песня ідзе на падказанне – такі будзе мужык.

Больш пашыраны ў нас быў амаль па ўсёй Беларусі, калі пад некалькі шапак хавалі прадметы. Гэта мог быць кавалак хлеба альбо манета, гэта магла быць лялечка, гэта магла быць шчотка або люстэрка. Калі выцянеш кавалак хлеба альбо манету – заможны будзе, багацце. Калі выцягнеш шчотку, то пойдзе за ўдаўца, калі выцягне ляльку – будзе мець сцяжарнасць да шлюбу. Калі выцягне люстэрка – пойдзе за франта, які будзе больш сабой любавацца, чым сваёй жонкай. Яшчэ быў варыянт пярсцёнак – тады за каханага пойдзеш, каго кахаеш, за таго і пойдзеш.  

На гэтай добрай хвіліне мы мусім развітацца з Калядой. Але развітваемся ненадоўга. Паваражыць, паўдзельнічаць у абрадзе калядавання, таксама пабачыць батлейку і тэатр ценяў пад назвай «Вяртэп» можна будзе ў аўтэнтычным музеі пад адкрытым небам недалёка ад аграгарадка Азярцо акурат сёння.    

Яўген Мікула, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
Возрождение традиций проявляется и в Колядах, и в Масленице, и в других каких-то праздниках, которые мы на протяжении года пытаемся реконструировать и показывать здесь. Музей имеет и другие задачи. Мы проводим историческую реконструкцию событий Первой мировой войны. Два года назад она у нас проходила, она тоже оригинально вписывается в музей, потому что здесь это идеальная площадка как для съёмок фильмов, так и для проведения подобных реконструкций, эпоха рыцарства у нас проводится. Но второе реконструкция этнографических праздников, и они у нас получаются на славу.  

Loading...


Беременная кобыла и медведь. Как в Клецком районе проводили Старый Новый год



Новости Беларуси. В Клецком районе возродили обряд Щедрец, сообщили в программе «Минщина» на СТВ. Он очень похож на Коляды, но проводился в день Старого Нового года. В этом году работники районного центра культуры традицию решили продолжить и поздравили жителей настоящей праздничной программой.

Одна из особенностей обряда – водить не козу, как это было издавна, а кобылу. Почему? Знает Анастасия Кончиц.

К проведению обряда на Клетчине готовились долго. Делали костюмы, писали сценарий, ездили в интересные научные экспедиции, выясняли у сельчан, как щедровали в старину. Хотелось действительно возродить и продолжить традицию. Тем более что накануне праздника Старого Нового года в деревнях всегда верили в чудеса.

Каждый персонаж в обряде имеет свою роль. Тут и торговец, и барыня, и даже медведь. Но самый главный герой – беременная кобыла. Она считалась символом благополучия и богатства. В сегодняшний обряд молодое поколение добавило больше современных элементов. Даже тему коронавируса.

Подробности смотрите в видеоматериале.