Такой тэхнiкi вы не знойдзеце больш нідзе. Унікальныя габелены стварае майстарка з Гродна

28.01.2020 - 11:55

Любоў да ткацтва Алене Феліксаўне перадаў бацька. Менавiта яму ў сярэдзіне мінулага стагоддзя прыйшла ідэя мадэрнізаваць традыцыі і зрабiць вертыкальныя кросны. Такой тэхнiкi вы не знойдзеце больш нідзе.

Раней за 6-метровым станком 6 майстрых адначасова стваралі прыгажосць. Але часы мінулі, і кросны сталi напалову меншыя.

Алена Шунейка, майстар габеленаў:
Мы з братам бегалі сюды, нам было вельмі цікава. Але ткаць пачала не адразу, а ўжо калі скончыла інстытут. Я нарадзілася ў Гродна, мне ён падабаецца. Я люблю вельмі Каложу, таму шта яна такая прыгожая.

На кардон накладваем такую празрыстую лінеечку, па памеры такія ж клеткі атрымоўваюцца. І ўжо можна лічыць па клетках, колькі трэба такога колеру тут закласці.

Дом дзяцінства ў самым сэрцы Гродна. З кожным габеленам Алена Феліксаўна ўлюбляе ў горад ўсё больш. Тэхніка скаладаная – аднабаковы перебор. Тут нітка закладаецца не чаўнаком, а рукамі, і можна перадаць тонкія дэталі. Свае пейзажы ткачыха нібы малюе ніткамі. Ружова-фіялетавыя пералівы, як вясёлка, ззяюць на палатне і напаўняюць прастору паветрам. I раніцу змяняе вечар, а сапраўднае – мінулае.

Алена Шунейка:
Гэты габелен прысвечаны гродзенскай ратушы, якая была таксама разбуравана пасля вайны. Гэта сімвал незалежнасці горада.

Анастасія Макеева, карэспандэнт:
Гэты габелен люстэрка народнай культуры. Калядкі, батлейка, спевы, танцы і рамесла склаліся ў такую вясёлку творчасці.

Мастачка любіць ўваскрэсіць гісторыю. Дзе разгулялася драма з фарай Вітаўта, там абарваныя чорна-барвяныя краi. Дзе плятуць вянкі, там цепліцца Купальская ноч.

Сваю любоў да малой Радзімы ткачыха перадае новаму пакаленню. Сярод іх Юлія Барадзіна. У яе скарбонцы традыцыйныя подвойныя дываны з ружамі і птушкамі, беларускія рушнікі і жывапісныя габелены.

Юлія Барадзіна, вядучы метадыст па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ДУК «Гродненскі абластны метадычны цэнтр народнай творчасці»:
Мы плануем з Аленай Феліксаўнай зрабіць новую вялікую працу з дапамогай яе брата, які нам зробіць новы малюнак. Ідэя стварыць эксперыментальную лабараторыю ткацтва, якую мы зараз з Аленай Феліксаўнай плануем адрадзіць. Прыходзяць, як і дзеці 4-5 гадоў, так і ўжо дарослыя, пенсіянеры і ўсіх мы запрашаем паспрабаваць.

Шэдэўры Алены Шунейка справядліва назваць талісманамі Гродна. У кожную яна ўкладае сваю душу і малітву. За натхненнем прыходзіць да Нёмана і ўспамінае, як малявалі разам з братам у дзяцінстве.

Дарэчы, Яўген Шунейка працуе мастацтвазнаўцам ў Мінску і вельмi ганарыцца сваёй сястрой. Да тканых акварэляў хочацца дакрануцца, каб адчуць гармонію шчастлівага чалавека.

Алена Шунейка:
Габялены вечные, калі яны зроблены с душой.

Рамяство бацькі жыве ўжо 30 гадоў і ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Таленавітыя пераемнікi абяцаюць габеленам доўгае жыццё.

Люди в материале: Алена Шунейка, Юлія Барадзіна
Loading...


Чтобы люди читали. Как поучаствовать в конкурсе буктрейлеров «Книга с экрана» и о чём должен быть видеоролик



Новости Беларуси. Году малой родины посвящается. 18 мая начался прием заявок для участия в конкурсе буктрейлеров «Книга с экрана», сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Ранее начинающие сценаристы, операторы и режиссеры создавали мини-фильмы по произведениям военной тематики. В туре, посвященном 75-летию Великой Победы, участвовали 360 творческих работ.

Теперь смена тематики и второй сезон конкурса. На этот раз 1,5-минутные видеоролики должны популяризировать книги белорусских авторов.

Оценку результатам творческих поисков молодежи даст профессиональное жюри. Награждение победителей обоих сезонов конкурса запланировано на сентябрь во время Дня белорусской письменности, который в этом году пройдет в Белыничах.