«Танцы на Крыўлянцы» планирует организовать энтузиаст, создав площадку над рекой в Крево

06.02.2020 - 15:15

Касцёл у абдымках зорак, мядовыя палi, бялюткiя верхавiны. У аб'ектыве Сяргея Гапона роднае Крэва. Пасля 13 гадоў вучобы і жыцця ў сталіцы, фатограф вырашыў вярнуцца на малую радзіму.

Сяргей Гапон, фатограф:
Я стаю на гэтай зямлі і ў мяне проста гэтая энергія, адсюль, з замкавага двара, яна проста мяне пранізвае і гэта дае сілы.

Праз свой аб'ектыў ён распавядае местачковыя гісторыі і ўлюбляе ў маляўнічыя краявiды.

Сяргей Гапон:
Не кожны дзень убачыш, як ідзе дзядок з кійком пасля гусей. І, напрыклад, ёсць здымак – бусел узлятае з крыжа касцёла – мясцовыя пытаюцца, дзе гэты крыж. А там яшчэ такая каталічка-каталічка. «Слухайце, Вы ў гэты касцёл штонядзелю ходзіце, уздыміце галаву – гэта наш, крэўскі крыж на касцёле».  

На паштоўках ў цэнтры ўвагі – Крэўскі замак. У промнях сонца і люстэрку вады.

XIV стагоддзе, часы Гедыміна. Гэта быў першы каменны замак на тэрыторыі ВКЛ. Залатымі літарамі ў падручнікі сусветнай гісторыі яго ўпісала Крэўская унія. Наш гід адвёў нас у мясцовы музей, дзе зрабілі арыгінальны макет помніка!

Кацярына Янголь, вучаніца 11-га класа ДУА «ВПК Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа»:
Нават вучоныя спрачаюцца, ці то назва Крэва пайшла ад паганскага святара Крыва Крывіта, ці ад славянскага племені крывічы. А ў народзе кажуць, што ў аснове назвы ляжыць слова «кроў», быццам бы ў далёкія часы тут адбылося жорсткае пабоішча, пасля якога вада ў мясцовай рэчцы перафарбавалася ў чырвоны колер, рэчку назвалі Крыўлянкай, а паселішча, якое тут узнікла пазней – Крэва.

Алена Міхайлоўская, вучаніца 11-га класа ДУА «ВПК Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа»:
Лягенда расказвае, што замак ўзводзілі не простыя людзі, а магутныя волаты. Замак меў 4 сцяны і 2 вежы. Большая з іх называлася Княжскай. Ад адной вежы да другой вяла брукаваная дарога.

Крэўскі замак авеяны таямнічымі гісторыямі. Па адной з іх, падземны ход адсюль вёў ажно да Вільна. Па другой, у сцянах была замуравана прыгожая дзяўчына. Яшчэ адна байка. Быццам бы па замку лётае Белая дама. А калі яна скіне са сцен камень, значыць, быць смерці.

Справа ў тым, што ў 1382 годзе Ягайла захапіў Кейстута ў палон i пасадзіў яго ў падзямелле замка. На пятую ноч слугі задушылі вязня залатым шнурком. Такі ж лёс чакаў  Вітаўта, але яму ўдалося збегчы!

Вікторыя Копыш, вучаніца 10-га класа ДУА «ВПК Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа»:
У пакой да Вітаўта зайшла яго жонка Ганна са служанкай. Яны вырашылі яго выратаваць, і пераапрануўшыся ў сукенку служанкі, князь выйшаў з цямніцы незаўважаным, разам з жонкай. Які лёс чакала жанчыну, якая засталася на месцы князя, невядома, кажуць, яе пакаралі смерцю, пасля чаго ў замку пачаў з'яўляцца прывід жанчыны ў белым убранні.

Тое, што замак быў не толькі абарончым, але і жылым, пацвердзілі раскопкі 80-90-ых гадоў мінулага стагоддзя, калі былі знойдзены фрэскі і іншыя княжацкія рэчы.

Сяргей Гапон:
Замкавы двор быў забудаваны больш сціплымі хаткамі драўлянымі, тут, магчыма, жыла нейкая прыслуга ці людзі ў блізкіх стасунках з княжацкай сям'ёй.

Цікава, што замак ўзводзілі практычна на балоце. Але гэтыя лужыны ва ўнутраным двары не прыродная з'ява, а сведчанне Першай сусветнай вайны – былыя варонкі ад снарадаў расійскай артылерыі.

Тады помнік апынуўся ў руках немцаў, i ён пацярпеў больш за ўсё. Але аднаўленне не стаіць на месцы.

Сяргей Гапон:
Я спадзяюся, што вось гэтыя камяні вернуцца на замкавыя сцены, і людзі таксама вярнуцца ў Крэва. Тут можам бачыць аўтэнтычную таўшчыню сцен замка, вось арка, тут дзесьці  2,7-3 метры.

Каля адноўленай замкавай сцяны фатограф плануе арганізаваць выставу ў красавіку. Каларытныя кадры вырастуць да 2 метраў і адкрыюць перад глядачамі сапраўдную прыгажосць мястэчка.

Сяргей Гапон:
Мне падабаецца тэндэнцыя, якая апошнім часам назіраецца: вёска па сваей форме застаецца вёскай, але змяняецца змест. Сюды прыязджаюць людзі, якія бачаць у гэтай зямлі не агарод пад бульбу, буракі. Яны бачаць тут пляцоўку для рэалізацыі сваіх нейкіх творчых ініцыятываў.

А летам, калі Крэва папрыгажэе, энтузіяст плануе пракласці праз рэчку драўляную пляцоўку і арганізаваць «Танцы на Крыўлянцы». Як калісьці кружылі ў польцы нашы продкі.

Loading...


По 200-летней технологии. В Старом замке в Гродно реконструируют купол



Новости Беларуси. В Гродно продолжается реконструкция королевского Старого замка. Мастера обшивают 8-метровый купол медью по технологии, которой уже больше 200 лет, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. 



Работают исключительно в ручную, так, как строили наши предки. Материал используют специальный – это кровельная медь, которая покрыта тончайшим слоем олова. Таким образом, верхний слой со временем немного окислится и приобретёт тёмно-серый цвет, характерный для архитектуры времён короля Речи Посполитой Стефана Батория.

На обшивку только одной грани купола уходит 220 килограммов меди. В итоге готовая конструкция будет весить около 8-ми тонн. Половина работы уже позади. Обшивку планируют завершить к февралю. Тогда купол установят на въездной башне замка.  

Святослав Бурмейстер, мастер по кровельным и реставрационным работам:
Чем интересна эта именно технология – тем, что здесь используется двойной горизонтальный и вертикальный фалец. Это редкий вариант для полной герметизации этого купола. Если купол полностью собрать, его перевернуть, налить воды, то вода будет в нём стоять, она не выльется. 



Бригада Святослава Бурмейстера работала на многих культовых объектах страны, например, к 1000-летию Бреста изготавливали купол для храма Рождества Христова. С понедельника мастера параллельно возьмутся ещё за один объект – это реконструкция колокольни Свято-Успенского Жировичского монастыря, который готовится отпраздновать 500-летие обители и 550-летие обретения Чудотворной иконы Жировичской Божией Матери.