«Тайны Беларуси». Анонс четвёртого сезона

19.03.2020 - 15:08
Люди в материале: Владимир Короткевич
Loading...


«Дети нарезали целый сноп колосьев, перевязали васильками». Как шестиклассник Бодров-младший оказался на похоронах у Короткевича



О белорусском писателе рассказали в одной из серий документального цикла «Тайны Беларуси».

Вячеслав Рагойша, доктор филологических наук, профессор БГУ:
Прыходзіць тэлеграма ад Мальдзіса: памёр Валодзя Караткевіч. Назаўтра, па–мойму, пахаванне. Мы были на хутары і якраз у гэты час прыехалі Бадровы.

А я расказаў старшаму Сяргею Бадрову, сцэнарысту, пра Караткевіча. Пазнаёміў нават іх аднойчы. Начаваў у нас гэты Сяргей Бадроў. Хацеў, каб ён напісаў які-небудзь сцэнарый па матывах яго твораў.  Паралельна я пра Купалу расказваў, пра смерць Купалы. І Бадроў зацікавіўся і хацеў сцэнарый напісаць гэты.

Адным словам, ён ведаў Караткевіча, Бадровы ведалі. І тут і яны даведаліся. Мы вырашылі што зрабіць. Дзеці – Бадроў-малодшы і наш Максім – яны, па сутнасці, равеснікі былі, былі у шостым ці сёмым класе. Мы падказалі ім ідэю –  «Каласы пад сярпом тваім». Трэба ж нейкі ці вянок, ці букет. І яны нарэзалі цэлы сноп каласоў, набралі ў жыце васількоў, зрабілі пярэвісла такое, перавязалі васількамі гэты сноп, надламалі мы і паехалі. Назаўтра паехалі ўсё, і Бадровы паехалі.  І мы прынялі ўдзел у пахаванні на могілках Усходніх. Паколькі я – адзін з бліжэйшых сяброў – я дапамагаў несці труну з машыны да гэтай магілы.