Той, «хто смяецца апошнім»: майстар слова і вострай сатыры Кандрат Крапіва

11.11.2016 - 12:54

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я – пякучка-крапіва.

Так напачатку сваёй творчасці сам пра сябе пісаў класік беларускай літаратуры Кандрат Крапіва. Выбраўшы ў якасці псеўданіма назву пякучай расліны, ён і атрымаў вядомасць дзякуючы сваёй вострай сатыры. Сёння ўспамінаем выдатнага майстра слова –  Кандрата Кандратавіча Крапіву.

У 1896 годзе ў сям’і Атраховічаў адбылася выдатная падзея: нарадзіўся наследнік, які  пражыў доўгае, збольшага шчаслівае, а часам і трагічнае жыццё.

Кандрат Кандратавіч прайшоў чатыры вайны. Але ён ніколі не разлучаўся са словам і заўсёды знаходзіў сілы жыць і смяяцца. Ён стаў выбітным навукоўцам. І заўсёды рабіў уражанне чалавека строгага і неверагодна сур'ёзнага. Аднак мала хто ведае, што ў душы ён быў рамантыкам.

Шмат часу Кандрат Крапіва праводзіў і ў сваім любімым кабінеце за пісьмовым сталом у цішыні. Тут нараджаліся тыя самыя радкі, якім наканавана было стаць класікай беларускай літаратуры. Дарэчы, нягледзячы на мноства працы, ён заўсёды знаходзіў час для блізкіх.

Ён умеў знаходзіць усё новыя і новыя вобразы і з уласцівым яму майстэрствам высмейваць заганы, якія, часам, нам так складана прыняць у сабе. Таму яго сатыра не мае часавых і прасторавых межаў. Узяць хоць бы даваенную п’есу «Хто смяецца апошні», якая і сёння працягвае выклікаць ўсё той жа смех.

Ён заўсёды ведаў, хто смяецца апошнім і перадаў нам свой бясцэнны вопыт. Так па-майстэрску і таленавіта Кандрат Крапіва навучыў нас жыць, смяяцца над самім сабой, над сваім слабасцямі. А таму пераацаніць значнасць яго асобы для нашай літаратуры немагчыма. На жаль, сёння няма помніка вялікаму пісьменніку ні ў адным беларускім горадзе. Спадзяемся, гэта толькі часова.

Loading...


Президент Беларуси: не хотелось бы, чтобы будущий Год науки прошел так, как прошел Год культуры



Новости Беларуси. В нашей стране одно из приоритетных направлений государственной политики – культура и искусство. Не случайно, 2016 год в Беларуси прошел под знаком этой сферы. Планировалось, что в профильный год порадует значительными достижениями и успехами. Но прорыва, констатировал Президент, не получилось, сообщили в программе «Новости 24 часа» на СТВ.

Юлия Бешанова, СТВ:
2016 год прошел под знаком культуры. Как вы считаете, удалось ли в этой сфере достичь тех целей, которые ставили?

Александр Лукашенко, Президент Республики Беларусь:
Не хотелось бы, чтобы будущий Год науки прошел так, как прошел Год культуры. Если мы объявляем Годом культуры, допустим, какой-то год, что мы хотим, что мы имеем в виду? Мы хотели бы, чтобы в это время в этой отрасли были какие-то достижения, открытия. Что-то великое совершилось в этой сфере. Вы что-нибудь помните из ушедшего года что-то в области культуры великое, что мы свершили? Я не помню. Может быть, я был отвлечен слишком, может быть, я занимался больше другими проблемами, но выдающего ничего вспомнить не могу. Для культуры это был обычный год.