Традыцыі малой радзімы. Маляваныя дываны Браслаўшчыны

03.05.2018 - 10:26

Браслаўшчына – блакітнае сэрца краіны нашай! Прыгажосць мясцовых азёр здаўна апявалі паэты і мастакі. Нездарма ў народнай культуры Віцебскага Паазер'я з'явіліся маляваныя дываны з цудоўнымі краявідамі. 

Майстры стваралі на льняных палотнах сюжэты з райскага жыцця, з духмянымі садамі і сіняй празрыстай вадой. На палотнах нібыта шапацелі беларускія бярозкі, праляталі буслы, і стаялі ў цішыні невялікія маёнткі з выдатнымі сажалкамі. 

Элеанора Зінкевіч, загадчык музея традыцыйнай культуры НДУК «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў»:
Маляваныя дываны або роспіс па тканіне з'яўляецца ў канцы 19 пачатку 20 стагоддзя. Найбольшага росквіту яна набывае ў 20-30-я гады і ў пасляваенны час. Прысутнічалі ў вясковых інтэр'ерах, таму што даводзілася пасля вайны адбудоўваць вёску, гэта былі або такія раслінныя сюжэты, або розныя сюжэтныя кампазіцыі.  

А што хацелі гаспадары? Убачыць такі ідэалістычны сюжэт, нейкі фантастычны, казачную жывёлу, якая не водзіцца ў беларускай фауне, напрыклад, тыгр ці леў, ці вельмі часта можна было ўбачыць паўлінаў.

Маляваныя дываны заўсёды былі добрым падарункам. Карціны з парай лебедзяў дарылі маладым на вяселле, кампазіцыі з кветкамі прыносілі на наваселле. Такія малюнкі не толькі ўпрыгожвалі хаты, але і супакойвалі як матуліны калыханкі. 

Якая тэхніка стварэння маляваных дываноў Браслаўшчыны? Даведаецеся, паглядзеўшы відэаматэрыал.  

Loading...


Напоминает сказочный замок. Показываем уникальный костёл Пресвятой Девы Марии Руженцовой в агрогородке Солы



Анастасия Макеева, корреспондент:
Гродненщина славится своими католическими жемчужинами, но есть в агрогородке Солы настоящий неформат. В 1926 году архитектор Адам Дубанович подарил костёлу Богоматери Руженцовой невероятный модерновый наряд.

Этот костёл напоминает сказочный замок. Асимметрия и пластика завораживают. Неспроста он входит в 10-ку самых красивых храмов Беларуси. Его сравнивают даже с творениями гениального Антонио Гауди. А началось всё ещё в 1589 году, когда на этих землях был основан католический приход.  

Наталья Чудаковская, методист по музеям и охране историко-культурного наследия:  
Першы драўляны касцёл у Солах быў пабудаваны пры фундатарстве Гальшкі Радзівіл, жонкі віленскага ваяводы. Ён быў знішчаны. Потым другі касцёл у 1612 годзе ўжо будаваў новы гаспадар Солы Ян Кішка, і гэты касцёл быў зруйнаваны падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, адноўлены толькі ў 1699 годзе, і праіснаваў да касцюшкоўскага паўстання. Падчас гэтага паўстання касцёл, плябанне, усе метрычныя кнігі згарэлі разам з мястэчкам.   

В 1853 с лёгкой руки архитектора Анкуда Панфилова был освещён новый костёл Пресвятой Девы Марии Руженцовой. Но Первая мировая война не приказала храму долго жить. Как птица Феникс, он восставал из пепла вновь и вновь и становился духовным центром. Прихожане не сдавались и решили начать большую стройку из камня.  

Елена Бобина, заместитель директора ГУК «Сморгонский районный центр культуры»:  
Падчас будаўніцтва касцёла быў знойдзены скарб, які складаўся з бронзавай жарандолі з анёламі на версе і нашых сакральных атрыбутаў. Гэты скарб быў схаваны падчас вайны з маскоўскімі войскамі ў XVII стагоддзі. З дазволу курыі ён быў перададзены кракаўскаму антыквару, і атрыманыя грошы таксама пайшлі на будаўніцтва касцёла. 

Проект гениального зодчего Адама Дубановича воплощали всей деревней. Удалось собрать 540 тысяч злотых – огромная сумма по тем временам. Всенародной стройкой руководил прораб Бонифаций Трахневич. И за 8 лет, с 1926 по 34 годы, удалось возвести сольское чудо из камня.  

Наталья Чудаковская:  
Сваеасаблівую прыгажосць будынку надае галерэя-аркада з фігурнымі калонамі, а вертыкальнай дамінантай будынка з'яўляецца двух'ярусная вежа-званіца з фігурным пакрыццём. Знешне фасады дэкарыраваны фігурнымі шчытамі з валютамі і кантрфорсамі бутавай муроўкі.  

Внутри восторг не меньше. Настоящий Эрмитаж. В 30-е годы костёл расписывал известный живописец Пётр Сергиевич. Это был его самый масштабный проект.  

Елена Бобина:  
Перш за ўсё вартыя ўвагі фрэска Маці Божай Ружанцовай са святымі Станіславам і Казімірам ў цэнтральным алтары, анёльскі спеў над хорамі і спасланне Святога Духа на апосталаў у цэнтральным купале.  

8 сцэн трансепта аздоблены на Марыіну тэму. Сярод іх сустрэча Марыі з Альжбетай, заручыны Марыі і Юзафа.

Марыін цыкл працягваецца ў хрысталагічным цыкле, дзе таксама прадстаўлены 8 кампазіцый.  

Кстати, именно в Солах было подписано мирное соглашение между Германией и Советской Россией, которое положило конец военным действиям на Западном фронте во время Первой мировой войны. Удивительно, но двери костёла никогда не закрывались. Были времена, когда из жемчужины хотели сделать зернохранилище, но жители отстояли честь своей святыни. С верой и любовью в храме происходят чудеса.  

Данута Алетоить, прихожанка костёла:  
Ей поклоняются православные. Это Остробрамская икона. Сбоку такие бусинки навешаны – это человек молился, просил что-то и помощь оказали.  

Святой Антоний стоит сбоку очень хороший святой. Если потерял что-то, даже если вы не знаете молитвы, просто своими словами. Я вот потеряю ключи, ходишь и найдешь.  

На воскресных и праздничных богослужениях звучит орган. Музыка небес успокаивает разум и смиряет душу. За особой атмосферой туристы приезжают со всех уголков мира. К слову, познакомиться со сморгонскими шедеврами можно заочно.  

Наталья Чудаковская:  
У гэтым годзе мы рэалізавалі праект, які мае назву «Веліч былога» і мэтай гэтага праекту было паказаць нашы святыні, якія ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Мы выпусцілі 10 невялічкіх фільмаў-прэзентацый, якія сёння можна пабачыць на сайце Смаргонскага раённага цэнтра культуры.