Тыдзень роднай мовы: навошта беларусы і замежнікі размаўляюць па-беларуску

20.02.2017 - 19:30

Новости Беларуси. Самый мелодичный после итальянского и самый древний среди славянских. В Беларуси 20 февраля началась Неделя родного языка. Проходит она под эгидой ЮНЕСКО. Одним из главных проектов недели станет презентация нового толкового словаря белорусского литературного языка. В уникальной книге ученые собрали более 60 тысяч слов, сообщили в программе «Новости 24 часа» на СТВ.

Вось так на нашай мове з кітайскім акцэнтам Шывэй чытае свае вершы, дзе разважае пра жыццё, вучобу, любоў і радзіму. У Беларусі ён даўно, амаль 10 гадоў. Прызнаецца, падабаецца тут шмат чаго: і наш Купала, і смачныя дранікі, але больш за ўсё – наша мова. Але пакуль яму зручней размаўляць па-руску.

Ван Шывэй:
Я думаю, что белорусский язык может считаться предметом искусства. Он очень мелодичный. Я часто слушаю радио, в котором говорят на белорусском языке. Часто слушаю оперу, концерты академической музыки.

А вось Ірына размаўляе на мове куды лепш, чым наш кітайскі сябар. Яно і зразумела: трыста з трохсот – менавіта на столькі ўжо сёння студэнтка БДУ сдала ЦТ. Сярод прадметаў – і родная беларуская.

Iрына Iвах, студэнт факультэта міжнародных адносiн Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
У мяне была харошая падрыхтоўка. Гэта заслуга маіх настаўнікаў. Я лічу, што беларуская мова павінна быць такой жа роднай для ўсіх нас, як і руская.

Загаварыў нават на мове і бізнес. Так бы мовіць, каб куплялі беларускае, трэба размаўляць па-беларуску. Гэта ўжо цэлая бізнес-стратэгія. Вось, напрыклад, на аўтазапраўках кліентаў вітаюць на роднай мове.

Аляксандра Есiмчык, аператар АЗС:
Гэта вельмі добрая ідэя – размаўляць на беларускай мове, таму што мы з вамі жывем у Беларусі і мы павінны размаўляць на нашай роднай мове. І кліентам гэта вельмі падабаецца.

Вікторыя Хадасок, СТБ:
Беларускую грамату «штурмуюць» і іспанцы, і палякі, і ўкраінцы. Беларускія песні спяваюць японцы, заспяваюць і самі беларусы ўпершыню на «Еўрабачанні». Кітайцы выпускаюць тавары ў Беларусь на дзвюх мовах. Вось яна багатая, самая меладычная і вядомая мова, на якой так проста гаварыць пра самае важнае і дарагое.

Люди в материале: нет
Loading...


Кампанія А1 усталюе ў буйных гарадах Беларусі інтэрактыўныя скульптуры «Мова» з бясплатным Wi-Fi



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. 

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў.  

Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. 

Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Падрабязней – у відэаматэрыяле.