«У нас тут ёсць вераўчаны гарадок і скаладром». Паказваем рэзідэнцыю Дзеда Бая на Пастаўшчыне

09.01.2020 - 10:09

Белавежская пушча, Станькава, Парк Горкага – далёка не ўсе штаб-кватэры беларускіх чараўнікоў. На беразе Белага возера пасярод соснаў жыве Дзед Бай. Ён складае казкі на зярнятках і захоўвае iх ў дзівосным куфры. У Паазерскiм краі старац з'явіўся невыпадкова.

Наталля Карнілава, інструктар-метадыст па турызму аддзела спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама:
 Дзед Бай – гэта герой казкі «Цудоўная знаходка» Уладзіміра Дубоўкі, ён нарадзіўся ў нас на Пастаўшчыне.

У нас тут ёсць вераўчаны гарадок і скаладром. Таму тут можна не толькі казку поглядзець, але і здароўе паправіць.

Раніцай зарадку робіце?

Дзед Бай:
Вядома! Я ж так працую рукамі! У мяне біцэпсы паглядзіце якія.

Да навагодніх святаў Дзед Бай пашыў новы кафтан і падрыхтаваў мех падарункаў.

Дзед Бай:
Праходзіце да нас у дом, зараз я вам свае скарбы пакажу. Я так люблю лавіць рыбу, што мне трапляюцца вялікія шчупакі. Вось адзін з іх, а таксама я люблю паляванне, вось такога кабанчыка здабыў.

На калядную куццю, па традыцыі, прыязджае і Дзед Мароз. Для дзяцей ён падрыхтаваў свой квэст.

Толькі не дае радасць спакою Бабе Язе і яе сяброўцы Боўтiцы. Задумалі скрасці скарб Дзеда Бая. Але маленькія госці і Снягурка хутка раскусілі шпіёнак.

Па іроніі, ахоўвае сцежку казак Баба Яга. Шышкі есць ды гасцей зазывае. Вартаўнік, вядома, харызматычны, але лепш не захапляцца.

Так Вы ў Парыж ездзілі?

Баба Яга:
А як жа, вось мой транспарт летаю на мятле.

Нейкія зелкі чароўныя вясяць?

Баба Яга:
Гэтымі зелкамі можна каго зачараваць.

Дарэчы, у рэзідэнцыі Дзеда Бая стане яшчэ ўтульней. У Азёрках будуюць гасцініцу. Так што правесці зiмовы ўікэнд можна будзе цэлымі класамі. Героі анімацыйнай гульні ўciм падымуць настрой і не пакінуць без падарункаў.

Наталля Карнілава:
У нас жа не толькі Новы год, у нас і Масленіца, Вялікдзень, Вербны тыдзень, і ў нас кожны раз розная казка.

У чароўным лесе цуды на кожным кроку, так, калі прайсцісь па трох мастках, можна загадаць сабе здороўя, кахання і грошы.

Loading...


«Ззаду робіцца коўшык – выямка. Туды і цукерак, і семак можна насыпаць». Чым уникальна адзенне жанчын у вёсцы Неглюбка



Неглюбскі строй – космас традыцыйнага жыцця. Гэта асобная дзяржава са сваім дрэс-кодам. Калісьці яна ўваходзіла ў Чарнігаўскую губерню. Адтуль культурны код – чорны колер – сімвал чарназёму і ўрадлівасці.

Таццяна Суглоб, кіраўнік гуртка па ткацтву «Ніток»:
Расказвалі старыя людзі, што да нас высылалі прыгожых манашак, таму ў нас і строй прыгожы, і жанчыны ў нас прыгожыя.

Па касцюму можна было даведацца аб статусе дзяўчыны, замужам ці ў актыўных пошуках. Усё ў нашых продкаў мела свой сэнс.

Дзеці бегалі ў постаўках. Прычым, ніжнюю частку матуля шыла са сваей старой кашулі, каб перадаць малышам часцінку сябе. У падлеткаў з'яўляліся калышкі. Спераду і ззаду вешалі такія фартушкі. Ну, а калі дзяўчына, прыйшла на вечарыну ў паневе – значыць шукае жаніха.

Пётр Цалко, дырэктар ДУК «Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Г. Шклярава»:
Ззаду робіцца коўшык – выямка альбо хвосцік. Туды і цукерак, і семак можна насыпаць, і нават ключы ад хаты пакласці і гэта як бы была дадатковая кішэня.

Дарэчы, Неглюбка – адзіная вёска ў Беларусі, у якой насілі паневу. Вянкоў у прыгажунь не было, яны рабілі па вечарах кубкі і кружыліся ў рознакаляровых стужках.

Людміла Кавалева, кіраўнік аб'яднання ткачых «Кацелачкі»:
Дадаецца таксама пояс, робяцца такія прыгожыя вушкі, каб падтрымліваць стан. Чым шырэйшы пояс, тым багацей дзяўчына, таму што не было нітак. Тры метры быў.

Вышыўка была своеасаблівым пашпартам. Цэльны глухі ромб – знак незамужняй. Ромб з крыжам – аб'яднанне мужчынскага і жаночага пачатку. Так ўпрыгожвалі вясельны строй. Цікава, што ён быў выключна з белай вышыўкай. Гэты колер азначаў сувязь з продкамі і багамі. Нявеста памірала ў дзявочым статусе і больш не вадзіла карагоды. Цяпер яна гаспадыня ў новай сям'і.

Людміла Кавалева:
Калі дзяўчына выходзіла замуж, то ёй завязвалі паневу. Калі ў першы дзень яна была ў кубку, на другі дзень завязвалі ёй хустку.

Горлячка – гэта праўдзіва неглюбскае ўпрыгожванне. Яго плялі з бісеру, расфарбоўка была чырвонай, белай і чорнай.

Жанчын, якія хадзілі без галаўнога ўбору, у Неглюбцы называлі галамысымі. Валасы прыбіралі пад чапец або павойнік. Мясцовыя жанчыны былі маленькімі і нават хавалі пад ім запалкавы карабок, каб дадаць росту. Праўда, такая хітрасць выходзіла ў мінус.

Пётр Цалко:
У калгасе не залічвалі працоўны дзень, калі дзяўчына прыходзіла ў паневе з чубам.

Людміла Кавалева:
На чапец завязвалі абавязкова хустку, гэта больш на свята.

Як толькі жанчына ажаніла малодшага сына, выходзіла на ганаровую пенсію. У гардэробе з'яўлялася чорныя гарсэт і панева, маладыя дзяўчыны насілі ярка-чырвоныя. Галаўны ўбор, як німб, насілі нездарма.

Людміла Кавалева:
Богамаленныя, якія ўжо задумваліся пра іншае жыццё, павязвалі наміткі. Тры метры ткалі такое тонкае палатно.

Дзіўна, але неглюбскі строй быў у жывой традыцыі аж да 80-ых гадоў мінулага стагоддзя. Сёння гісторыю захоўваюць і адраджаюць у веткаўскіх гуртках па ткацтву. А значыць, унікальная скарбніцца застанецца нашчадкам.