Шчучын спяваў для СТБ

02.10.2013 - 19:43

Нядаўна тэлеканал СТБ пра­вёў у Шчучыне кастынг на леп­ша­га спевака, які прыме ўдзел у му­зыч­ным праекце “Поющие го­ро­да”. Амаль 20 канкурсантаў вы­ра­шы­лі ўзысці на музычны Алімп… За кулісамі адчувалася хва­ля­ван­не: канкурсанты рэ­пе­ці­ра­ва­лі свае нумары, за­ру­ча­лі­ся падтрымкай сяброў.

Ілона Салкевіч – малады спе­цы­я­ліст раённага Дома культуры – так­са­ма вырашыла паспрабаваць свае сілы.
– У мінулым годзе я была на кас­тын­гу “Поющие города”, які пра­ходзіў у Гродне, – гаворыць Іло­на. – Аднак удзельніцай праекта не стала. Спяваю даўно. За­кон­чы­ла Гродзенскі каледж мастацтваў. За год, я думаю, “падшліфавала” свой вакал. Хачу праз песню пе­ра­даць журы пачуцці, стан сваёй ду­шы. Буду выконваць песню “Жютэм” на французскай мове.

Усе канкурсанты добра разумелі, што разгубіцца перад камерамі прос­та не маюць права, таму што жу­ры ацэньвае не толькі ва­ка­ль­ныя даныя, але і артыстычныя. Зна­чыць, трэба быць гатовым да ім­п­ра­ві­за­цыі: і спяваць, і тан­ца­ваць, і адказваць на пытанні. 

У кастынгу бралі ўдзел шко­ль­ні­кі, студэнты, работнікі ўстаноў і ар­га­ні­за­цый. У музычным асар­ты­мен­це былі песні на беларускай, рус­кай, англійскай, французскай мо­вах. І нават на мове хіндзі! Дарэчы, на хіндзі канкурсантам давялося спя­ваць разам з куратарам кас­тын­гу па горадзе Шчучын – Свят­ла­най Агарвал – спявачкай, якая вы­кон­вае індыйскія песні. А член жу­ры Наталля Надольская – тэ­лежурналіст СТБ – прапанавала не­ка­то­рым удзельнікам кастынгу пас­п­ра­ба­ваць сябе ў ролі вядучых праг­но­зу надвор’я. Дарэчы, Галіна Будзь­ко, спецыяліст РДК, справілася з за­дан­нем, як сказала Наталля, “гуляючы”.

Хто ж прайшоў кастынг і прад­с­та­віць нашу Шчучыншчыну на кон­кур­се? Пра гэта арганізатары абя­ца­лі паведаміць удзельнікам па тэ­ле­фо­не. Аднак прыадкрыю зас­ло­ну: не засталіся не заўважанымі выс­туп­лен­ні ансамбля беларускай пес­ні “Світанак” з Васілішкаўскага Цэн­т­ра культуры і вольнага часу, Ілоны Салкевіч, Га­лі­ны Будзько, Віялеты Дука і іншых.

Прыемна, што журы высока аца­ні­ла музычны ўзровень мясцовых ар­тыс­таў. Пасля кастынгу не­ка­то­рыя ўдзельнікі нават далі інтэрв’ю тэ­ле­ка­на­лу СТБ.
– Мне вельмі спадабаўся ваш го­рад і людзі, – гаворыць стар­шы­ня журы Святлана Агарвал. – Ця­пер я ведаю, што Шчучын вельмі ба­га­ты на таленты. Усе цудоўна спя­ва­лі, таму нам будзе цяжка выз­на­чыць лепшых.
Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Фота аўтара.



http://dzyannica.by/content/shchuchyn-spyava-dlya-stb

Новости по теме
‡агрузка...

Аляксандр Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Сборная Беларуси завоевала бронзу в смешанной эстафете на ЧЕ по биатлону в Раубичах

Любімыя фільмы на роднай мове. Праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае сезон

Узбагаціць сваю моўную скарбонку. Як прайшла дыктоўка па творах Якуба Коласа ў музеі беларускага песняра

Уладзімір Макей: «Родная мова павінна гучаць, на ёй павінны размаўляць»

Обновление в ценниках и решение денежных конфликтов. Как в Беларуси будут работать новые правила торговли и общепита

Навіны эканомікі за 21.02.2019

Пад Чачэрскам пабудуюць прадпрыемства па перапрацоўцы пестыцыдаў