Важнейшее культурное событие Беларуси: все наследие Франциска Скорины объединят в одном издании

05.03.2017 - 13:27

Новости Беларуси. Все наследие Франциска Скорины объединят в одном издании. Сотрудники Национальной библиотеки совместно с коллегами из музеев и архивов других стран работают над масштабным проектом. Его цель – не только сохранить историческую память, но и показать, насколько глубоким было влияние белорусского первопечатника на культуру того времени, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Александр Суша, заместитель директора Национальной библиотеки Республики Беларусь:
Гэта будзе вельмi важны знакавы праект. Мы паспрабуем сабраць кнiгi Францыска Скарыны, якiя захоўваюцца сення ў Расii, Польшчы, Украiне, лiтаральна ў Беларусi, Лiтве, у Славенii, у Чэхii, Германіі, Велiкабрытанii, iншых краiнах, i паказаць iх праз адно выданне, паказаць вось гэту сусветную спадчыну Скарыны.

Выход издания в свет будет посвящен 500-летию белорусского книгопечатания и обещает стать одним из важнейших культурных событием страны.

Люди в материале: Александр Суша
Loading...


Анлайн-дыктант, кітабы i конкурс апавядальнікаў. Як праходзіць тыдзень роднай мовы ў НАН Беларусі



Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, – свята мiжнароднае. Па рашэнню ЮНЕСКА ў календары яно з’явілася 21 год таму. У Беларусі да гэтай даты заўжды прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы. Гэты год – не выключэнне. Традыцыйна Iнстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць тыдзень роднай мовы. Праграма самая разнастайная: круглыя сталы, навуковыя абмеркаванні, выставы, сустрэчы са студэнтамі і вучнямі, презентацыі книг і фільмаў.

Вераніка Курцова, загадчык аддзела Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
Літаральна кожны новы дзень новае мерапрыемства: па два – тры. Гэта комплекс мерапрыемстваў. Гэта, па-першае, таксама дэманстрацыя адметных кніг, якія характэрны для станаўлення нацыянальнай навукі альбо тых даследчыкаў, якія зрабілі істотны ўклад у развіццё і станаўленне беларускай мовы.

Сення ў Школе юнага лінгвіста пройдзе трэці адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак». Таксама запланавана сустрэча студэнтаў з навукоўцамі.

А пачаўся тыдзень роднай мовы са знакавай для беларускай культуры асобы. Круглы стол прымеркаваны да 160-годдзя Яўхіма Карскага сабраў усіх, каго цікавіць дзейнасць заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста і палеографа.

Вераніка Курцова:
Самая адметная рэч ў гэтай кнізе – тое, што там змешчаны дзве карты: адна з іх – этнаграфічная карта беларускага племені, а другая – этнаграфічная карта беларускай гаворкі.

Цікавы «квэст», які кожны год у гэты тыдзень збірае аматараў мовы, – дыктоўка. Школьнікі, студэнты і дарослыя могуць праверыць свае веды – неабходна толькі прайці рэгістрацыю. Селета есць магчымасць напісаць дыктант у анлайн-рэжыме.

Яшчэ адно вартае ўвагі мерапрыемства – выстава кітабу. Гэта шматмоўныя рукапісы, у якіх дамінуе тагачасная беларуская народна-дыялектная мова, пры гэтым напісаныя арабскім пісьмом. У кітабах адлюстраваныя побыт, звычаі, традыцыі татараў-перасяленцаў, таму іх тэксты – каштоўны матэрыял для навукоўцаў.

Алена Цітавец, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі акадэмii навук Беларусі:
Захавалі жывую беларускую гаворку таго часу – XVIII-XVII стагаддзя. Гэта тое, чаго няма ў кірылічных помніках. І беларускія татары для таго, каб перадаць асаблівасці беларускай гаворкі, унеслі ў сваі рукапісы дадатковыя літары, каб передаць дзеканне і цеканне.

У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская и руская. Аднак у краіне з павагай ставяцца да прадстаўнікоў усіх народаў, якія жывуць на нашай зямлі, да іх традыцый і культуры. Кожны мае права і на сваю родную мову.