Выдатны майстр слова і аўтар сапраўдных шэдэўраў беларускай літаратуры Іван Мележ

14.10.2016 - 12:59

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, творамі якіх захапляюцца ўжо мноства дзесяцігоддзяў. Адной з такіх асоб стаў Іван Паўлавіч Мележ. Пагартаць старонкі біяграфіі і ўспомніць вялікага майстра слова, прапануем на радзіме пісьменніка ў вёсцы Глінішча.

Сёння гэты невялікі дом-музей, як напамін пра знакамітага земляка. Практычна ў такім жа доме 95 гадоў таму ў простай сялянскай сям'і нарадзіўся Іван Мележ.

Што ўжо дакладна вядома, так гэта тое, што ўся сям'я Івана Паўлавіча адрознівалася сваімі мастацкімі здольнасцямі. Яго маці была вядомая ў Глінішчах пявуння, дзед віртуёзна граў на балалайцы, брат Генадзь выдатна маляваў. Ды і сам Іван Мележ ужо ў раннім дзяцінстве выяўляў літаратурныя здольнасці.

Дарэчы, пасля заканчэння школы Іван Паўлавіч паступіў у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі. Аднак правучыўся ён толькі тры месяцы і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Потым пачалася вайна. Асколак бомбы раздрабіў яго правае плячо – руку хацелі ампутаваць.

Ужо пасля вайны Іван Паўлавіч пераехаў у Мінск. Тут ён доўгі час выкладаў у БДУ, быў актыўным грамадскім дзеячам. Але нават знаходзячыся далёка ад радзімы, ніколі не забываў родныя Глінішчы.

І сёння ў Глінішчах не сустрэнеш жыхара, які не чытаў бы знакамітую трылогію Івана Мележа «Палеская хроніка». І гэта нядзіўна, бо ён апісаў сваё роднае Палессе і яго жыхароў. Цэнтральным месцам дзеяння ў яго творах сталі Курані. У рэальнасці ж гэтая вёсачка Каранёўка. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму менавіта яна была з усіх бакоў акружана непраходнымі балотамі.

Калісьці гэта было вялікае сяло. А сёння тут засталося ўсяго 5 жыхароў. Але і яны выдатна памятаюць, як Іван Мележ прыходзіў сюды і падоўгу размаўляў з мужыкамі, з якіх пісаў сваіх герояў. Так, Васіля Васільевіча і Васіліну Аляксееўну ўжо даўно ахрысцілі мележаўскімі Васілём і Ганнай. Як і юная Чарнушка Васіліна расла з мачахай і была  першай прыгажуняй. Праўда, паводле рамана замуж яна выходзіць за сына кулака. Нашым жа героям пашанцавала куды больш. Яны разам вось ужо 67 гадоў.

Мележаўскія героі ўжо даўно сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару, а знакамітыя раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завея, снежань» – сапраўды народнымі кнігамі.

Люди в материале: Любоў Рубан
Loading...


Президент Беларуси: не хотелось бы, чтобы будущий Год науки прошел так, как прошел Год культуры



Новости Беларуси. В нашей стране одно из приоритетных направлений государственной политики – культура и искусство. Не случайно, 2016 год в Беларуси прошел под знаком этой сферы. Планировалось, что в профильный год порадует значительными достижениями и успехами. Но прорыва, констатировал Президент, не получилось, сообщили в программе «Новости 24 часа» на СТВ.

Юлия Бешанова, СТВ:
2016 год прошел под знаком культуры. Как вы считаете, удалось ли в этой сфере достичь тех целей, которые ставили?

Александр Лукашенко, Президент Республики Беларусь:
Не хотелось бы, чтобы будущий Год науки прошел так, как прошел Год культуры. Если мы объявляем Годом культуры, допустим, какой-то год, что мы хотим, что мы имеем в виду? Мы хотели бы, чтобы в это время в этой отрасли были какие-то достижения, открытия. Что-то великое совершилось в этой сфере. Вы что-нибудь помните из ушедшего года что-то в области культуры великое, что мы свершили? Я не помню. Может быть, я был отвлечен слишком, может быть, я занимался больше другими проблемами, но выдающего ничего вспомнить не могу. Для культуры это был обычный год.