«Лічыцца вада асвечанай тая, якая прынесена з храма. Яе не павінна быць каністра або нейкія там вёдры». Традыцыі нашых продкаў на Вадохрышча

18.01.2018 - 10:29

Аказваецца, традыцыя прыносіць у хату ваду і лічыць яе святой у беларусаў з'явілася яшчэ ў дахрысціянскія часы! Так, 10 стагоддзяў таму было нямала зваротаў да гаючых Крыніц ў прыказках і паданнях. Але толькі з прыходам хрысціянства вада атрымала статус святой. Цікава, што адзін з першых беларускіх святых Кірыла Тураўскі выступаў катэгарычна супраць асвячэння вады і выкарыстання яе ў якасцi панацэі.

Аналогію можна правесці з прыдарожнымі крыжамі. Яны, як хрысціянскі сімвал, з'яўляліся на тым месцы, дзе раней стаялі камяні з нейкімі паглыбленнямі ў выглядзе круга, следам Ісуса Хрыста ці, наадварот, чортавага капыта. Так, многія біблейскія сюжэты былі ўплецены ў народную культуру. Да гэтага часу спрачаюцца, што Каляды – гэта не хрысціянскае свята. Бо ў нашых продкаў год пачынаўся 22 снежня, калі сонца пераходзіла на новы круг, і ішоў новы сельскагаспадарчы год. Сімвалам абнаўлення была вада. У 21 стагоддзі ўзнікае свая міфалогія. Быццам бы 19 студзеня на Вадохрышча звычайная вада з любой крыніцы, нават з-пад крана, чамусьці становіцца незвычайнай.

Валянціна Кароткіна, экскурсавод:
Праходзіць святар, акрапляе святой вадой, трапіла на чалавека, на бутэльку з вадой, у бутэльку з вадой. Лічыцца вада асвечанай тая, якая прынесена з храма. Яе не павінна быць каністра або нейкія там літры, вёдры. Ніхто так не нёс. Неслі маленечкі сасуд з вадой, прыносілі дадому, і гэтая вада лічылася ў хаце каштоўнай і святой цэлы год. І таму яе разбаўлялі, дадавалі ў звычайную, неасвечаную ваду, уяўляючы колькі, прыкладана, трэба на сям`ю на год. І ў нейкай цяжкай сітуацыі пасля малітвы яе спажывалі.

Алёна Ляшкевіч, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
Калі не было побач царквы, то ёсць сведчанні, што людзі набіралі ваду проста з калодзежа, верылі, што раніцай 19-га яна асвечаная з неба. Верылі, што гэтая вада не псавалася цэлы год, яе выкарыстоўвалі падчас хваробы людзей, таксама жывёл. Напрыклад, калі навальніца, то акрапілі хату, каб не ўдарыў гром. Ёсць звесткі, што крапілі першую баразну, ці проста градкі, калі туды высаджвалі расаду.

Пра такія неверагодныя звычаі беларусаў на Вадохрышча Алёне Ляшкевіч ўдалося даведацца ў час этнаграфічных экспедыцый з апавяданняў людзей 1920-1930 гадоў нараджэння. Так, у некаторых месцах Беларусі Каляды працягваліся аж да 21 студзеня! На Міншчыне і Гомельшчыне ў апошні святочны дзень, каб пазбавіцца ад усіх грахоў – рассякалі стары венік, таму што на Каляды нельга было працаваць.

Алёна Ляшкевіч:
У нейкім стаячым вадаёме высякалі палонку ў форме крыжа, і гэты ледзяны крыж умарожвалі побач з гэтай палонкай, аблівалі бураковым сокам, ён быў чырвоны. І таксама гэтую палонку абсажвалі зялёнымі ёлачкамі. Такія свечанні сустракаюцца па ўсёй Беларусі, мяркуючы па ўсім, гэта быў такі праваслаўны звычай.

На Вадохрышча стараліся мыцца і браць ваду з цудадзейных крыніц. Напрыклад, з крыніцы Крупіцкія Божай Маці пры царкве Прасвятой Багародзіцы ў Мінску. Сюды прыходзілі з малітвай з 1612 года! Вада з гэтай крыніцы дапамагала тым, у каго былі праблемы са зрокам. Прайшло некалькі стагоддзяў, а гэтае месца не губляе сваёй сілы. Дзіўна, але менавіта ў савецкі час, не гледзячы на ​​антырэлігійную палiтыку, вярнулася традыцыя акунання ў палонку, толькі з зусім іншай мэтай – здаровага ладу жыцця і маржавання. А для чалавека верніка – гэта зусім іншая гісторыя.

Валянціна Кароткіна:
Безумоўна, проста прыйсці акунуцца як дома ў ванную – гэта зрабіць немагчыма. Гэта ўсё трэба ўзгадняць з уласным святаром, які раскажа, што да гэтага трэба падрыхтавацца, прачытаць малітвы.

Дарэчы, святыя купелі ёсць у Жыровічах, Сынкавічах, Лагойску, Лаўрышава, так што 19 студзеня можна навесці парадак у душы і заадно адправіцца ў падарожжа па Беларусі.



День Святой Троицы: как принято проводить праздник



Новости Беларуси. Православные и католики отмечают День Святой Троицы, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. С самого утра верующие идут в храмы, чтобы в общей молитве прославлять триединую сущность Бога – Отца, Сына и Святого Духа.

У праздника еще одно название – Пятидесятница. Считается, что Сошествие Святого Духа на апостолов, после которого они смогли прославлять Господа на разных языках, произошло именно на 50-й день после Пасхи.

Троицу верующие отмечают три дня. На это время все хлопоты и заботы следует отложить. Нельзя думать о плохом, желать дурного близким и обижаться, а больше времени нужно проводить с семьей.

День Святой Троицы. Что запрещено делать в этот праздник?