Яскравыя, артыстычныя і шчырыя: фінал Рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка» прайшоў падчас Дня беларускага пісьменства

04.09.2017 - 12:03

Асветнік, вучоны
I першадрукар,
Наш гонар –
Францішак Скарына.
Запомні ўсім сэрцам
Як велічны дар
Радзімы
Славутага сына.

У Полацку, на Радзіме Францыска Скарыны, падчас Дня беларускага пісьменства прайшоў фінал Рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка».

Але толькi 13 лепшых юных чытальнікаў Беларусі змаглi дайсцi да кульмiнацыйнага моманту! Iм давялося супернiчаць з 13 тысячамі хлопчыкаў i дзяўчынак, якiя ўдзельнiчалi ў адборачных турах з любімымі творамі беларускіх аўтараў.

Першы Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка» распачаўся пад дэвiзам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» яшчэ ў лютым. Дарэчы, конкурс існаваў і раней, але на абласным ўзроўні. У гэтым годзе было вырашана пашырыць масштаб.

«Сталічнае тэлебачанне» надало «Жывой класіцы» новы, медыйны статус. Некалькi месяцаў уся краiна сачыла, як у тэлевiзiйным эфiры паўфіналісты конкурсу з розных куткоў Беларусi шчыра i пранiкнёна чыталi творы беларускiх аўтараў.

1 верасня Полацк прыняў паўфіналістаў конкурсу. Юныя чытальнікі перад тым, як выйсці на сцэну, паўдзельнiчалi ў Дні ведаў, а потым першы ўрок для iх правёў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мiхась Пазнякоў.

Мiхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Мы пішам, каб нас чыіталі. І калі мы бачым, што нас чытаюць, ведаюць, шануюць, гэта вельмі прыемна. На гэта накіраваны конкурс.

Таксама паўфiналiсты змаглi пазнаёмiцца са старажытным горадам Полацкам.

Навум Гальпяровiч, пiсьменнiк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё:
Скарына менавіта адсюль адпраўляўся ў паходы.

А цiкавую экскурсiю для юных аматараў роднага лiтаратурнага слова правёў пiсьменнiк, ганаровы грамадзянін Полацка Навум Гальпяровіч.

Сапраўдныя эмоцыi ва ўсiх таксама выклiкаў паход у музей беларускага кнігадрукавання, дзе ўдзельнiкам конкурсу пашанцавала ўбачыць арыгінал кнігі, надрукаванай Францыскам Скарынам.

Елізавета Цітова, фіналіст Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Франциск Скорина внес такой огромный вклад в культуру, что он действительно считается народным героем по праву.

Падчас паўфiнала на сцэне разгарнулася сапраўднае творчае спаборнiцтва. Зразумела, кожны хваляваўся і верыў у перамогу.

Маргарыта Чопка, фіналіст Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Я пришла с боевым настроем, как и все участники. Пришла победить. Впечатления хорошие.

Аднак конкурс ёсць конкурс, і да фіналу дайшлі толькі 13 удзельнікаў. Каб вырашыць, хто з iх стане пераможцам, на сапраўднае свята роднага слова завiтала шмат ганаровых гасцей. Строгае, але справядлiвае журы ацэньвала выступленнi чытальнiкаў з усёй адказнасцю.

Барыс Святлоў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:
Те произведения, которые отбираются конкурсантами, имели созвучие с сегодняшним днем, они глубинны по смыслу и хорошо воспроизведены по форме. Классика – это образец. И чтобы он не был забыт, он должен жить рядом с нами. Для этого существуют такие проекты, как «Живая классика».

Аляксандр Яфрэмаў, мастацкi кiраўнiк Тэатра-студыі кінаакцёра, народны артыст Беларусі:
Чтобы знать свою культуру, нужно обращаться к классике. Там заложено все то, чем стоит руководствоваться в духовной жизни и чем следует заниматься, воспитывая собственную душу.

Яскравыя, артыстычныя і шчырыя, яны прымусiлi кожнага і сумаваць, і смяяцца, а таксама кранулi самыя патаемныя стрункі душы. Перамога знайшла сваiх уладальнiкаў! Лепшыя юныя чытальнiкi краiны атрымалi вiншаваннi i заслужаныя прызы.

Дар’я Хаменка, лаўрэат першай ступені Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Я получила диплом первой степени. Я не ожидала. Я очень рада.

Аляксей Сямашка, лаўрэат першай ступені Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Мы долго репетировали. За кулисами все сильно волновались.

Ульяна Жардзецкая, лаўрэат першай ступені Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Мне хочется плакать и кричать одновременно. Мне приятно, что меня оценили так высоко.

Раман Чылік, лаўрэат першай ступені Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»:
Я обещал своей семье что займу первое место. И я его получил. Я истыпываю невероятную радость от того, что это самое лучшее творческое достижение, которое у меня есть.

Спадзяемся, што конкурс юных чытальнiкаў «Жывая класiка» будзе радаваць нас яшчэ не адзiн год! Дзiяна Галех, Сяргей Васюкевiч спецыяльна для «Студыi добрага настрою».



В Национальной библиотеке прошёл полуфинал конкурса юных чтецов



Новости Беларуси. В стенах Национальной библиотеки прошел полуфинал знаменитого конкурса юных талантов, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

На международное состязание съехались более 13 тысяч человек. Его участники декламируют произведения белорусских писателей и поэтов, соревнуются в артистизме и техничности исполнения. Мероприятие традиционное, готовились с максимальной ответственностью, тщательно подбирая репертуар и сценические образы. Все ребята без опаски выходят на сцену и читают произведение так, что даже у строгого жюри захватывает дух.

Владимир Липский, главный редактор газеты «Вяселка», член жюри:
Сяджу, слухаю і перажываю разам з дзецьмі творы, якія яны чытаюць. Дзеці пранікненна чытаюць творы класікаў, пачынальнікаў. Хто сказаў, што нашы дзеці не чытаюць?

В дни празднования белорусской письменности – в 2019 году в Слониме – определится победитель грандиозного конкурса юных чтецов. Только в отборочном туре за право продекламировать стихотворение в финале конкурса в сентябре боролись 30 участников.

Марина Шитикова, педагог дополнительного образования:
Каждый чувствует, прочитывает через себя, через свою органику то, что он видит и хочет представить зрителю.

Ждем, надеемся и верим в свою победу.

По итогам состязания 15 участников вырвались в финал, обогнав в мастерстве своих соперников. Кульминация международного конкурса обещает быть жаркой.