Заходзілі ў тыя хаты, дзе ў гэтым годзе людзі ўзялі шлюб: што рабілі на вячорках нашы продкі?

14.02.2018 - 12:37

У адзін з дзён масленічнага тыдня дзяўчаты ладзілі бабскія вячоркі – Папрадухi. Часцей за ўсё гэта былі кампаніі маладых прыгажунь, якія гэтым жа складам раней збiралiся на Пiлiпаўскія вячоркi, дзе разам доўгімі вечарамі пралі кудзелю, вязалі шкарпэткі, рукавіцы, вышывалі, адгэтуль i пайшла назва – папрадухi. А вось на Масленiцу яны збiралiся ўжо не працаваць, а адпачываць.

Палiна Кураловіч, малодшы навуковы супрацоўнiк Беларускага дзяржаўнага музея народнай архiтэктуры i побыту:
На бабскія пасядзелкі выбіралі тую хату, дзе спраўлялі гэтыя піліпаўскія вячоркі.

Лічылася, што Масленіца – апошнi час, калi можна было павесялiцца з сяброўкамi, бо наперадзе быў пост: забавы забароненыя, i поўным ходам ішла падрыхтоўка да палявых работ. На пасядзелках сяброўкi частавалiся блiнами, дзяліліся сакрэтамі, і спявалі веснавыя песнi.

Неабыходзiліся i без танцаў!

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Масленіцу жанчыны выконвалi i наступны абрад.

Алена Паўлава, малодшы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі:
Жанчыны, якія шчасліва жылі у сям, мелі некалькі дзяцей, абявязкова яны збіраліся вялікімі такімі гуртамі па 12 ці 13 чалавек і абходзілі вось сваю веску і заходзілі ў тыя хаты, дзе ў гэтым годзе людзі ўзялі шлюб. Шанавалі іх, і лічілася такая падзяка наважонам.

Менавiта ў гэты дзень свята адбывалiся i Залоўкiны пасядзелкi.

Палiна Кураловіч:
Гэта калі ўжо нядаўна выйшла замуж дзяўчына, яна запрашала да сябе ў хату заловак – гэта сёстры свайго мужа. Трэба было, канешне, падрыхтавацца, прыгатаваць шмат страў, паказаць, якая яна добрая гаспадыня.

Ёсць літаратурныя крыніцы, якiя сцвярджаюць, што на Масленіцу дзяўчаты варажылі. Аднак, гэта памылковае меркаванне.

Палiна Кураловіч:
Не варажылі. Варожба ў нас на Каляды. На Масленіцу трэба было адзначыць, што гэта свята па-веснавому, што гэта зіма канчаецца і мы сустракаем вясну.

Сваім цудоўным настроем, скокамi і песнямі дзяўчаты звярталіся да вясны і стараліся паскорыць яе надыход. А калі на іх шляху ў гэты дзень трапляўся хлопец, сімвалізуючы перашкоды, маладухi кідалі яго на зямлю і качалі па снезе. Было весела!

Loading...


«Сначала наешься от пуза, а потом – на строгий пост». Как в Беларуси проходила Масленичная неделя?



Новости Беларуси. Сегодня завершается Масленичная неделя, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. А все предыдущие семь дней мы с удовольствием вспоминали традиции и, конечно, ели блины.

А вот чучело жечь не будем. В студии. Предоставим это нашей Галине Буро, которая всю неделю праздновала Масленицу.

Настоящие народные гулянья – смотрите в видеоматериале