Жыццё і дзейнасць беларускага «Златавуста» Кірылы Тураўскага

01.09.2016 - 10:02

Прапаведнік, асветнік, царкоўны дзеяч і пісьменнік – усё гэта, славуты сын беларускай зямлі  Кірыла Тураўскі. Яго імя ведаюць і шануюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, дзякуючы, яго духоўнаму подзвігу. Кірыла Тураўскі быў адным з самых адметных асоб свайго часу. Ён быў пакорлівым манахам-пустэльнікам, таленавітым багасловам і духоўным настаўнікам.

Пра жыццё Кірылы Тураўскага захаваліся зусім скудныя  звесткі. Вядома, што жыццёвы шлях яго пачаўся прыблізна ў 30-ыя гады 12 стагоддзя ў Тураве. Горад гэты быў вядомы, як адзін з цэнтраў асветы. Тут была напісана самая старажытная кніга беларусаў – Тураўскае Евангелле 11 стагоддзя.

«Жыціе» Кірылы паведамляе пра яшчэ адзін цікавы факт. Быццам ён нарадзіўся ў багатай сям'і. Аднак матэрыяльны бок юнака мала цікавіў. Адукацыю спачатку атрымаў у бацькоўскім доме, а пасля ў тураўскім манастыры.

Рашэнне прыняць манаства  было абумоўлена імкненнем глыбей спасцігнуць «боскае пісанне». У манастыры Кірыл чытаў пропаведзі. Акрамя гэтага тут ён пазнаёміўся з творамі грэчаскіх аўтараў, якія істотна паспрыялі поспеху яго першых літаратурных твораў.

Высокі ўзровень адукацыі, выдатнае красамоўства, праведнае жыццё –  вызначылі   імя маладога манаха далёка за межамі Тураўскага княства. Аднак душа патрабавала большага. Таму Кірыла Тураўскі і здзейсніў духоўны подзвіг стоўпніцтва. На некаторы час ён зачыніўся ў вежы на рацэ Прыпяць, каб цалкам аддацца роздуму i малітвам. Дарэчы, там ён и ствараў значную частку сваіх  аповесцяў, пасланняў і павучанняў.

Падчас стоўпніцтва да Кірылы прыйшла шырокая літаратурная вядомасць. Яго творы перапісвалі, чыталі і вучылі на памяць. Як толькі Тураўскі пакінуў сваю вежу, ён стаў біскупам.

Тураў пахаваў свайго выдатнага земляка каля 1190 года. А праз некалькі год ў гонар былога біскупа было складзена пахвальнае слова, дзе яго ўпершыню называюць Залатавустам. Самае дзіўнае, што творы Кірылы Тураўскага і сёння працягваюць здзіўляць сваёй вобразнасцю і пранікнёнасцю.

«Слова на Вербную нядзелю», «Слова на ВялІкдзень», «Слова аб зняцці Хрыстовага цела з крыжа», Прыпавесць пра чалавечую душу і цела»  – гэта толькі малая частка культурнай спадчыны Тураўскага. Самыя старажытныя рукапісы, якія ўдалося захаваць да нашых дзён, датуюцца 13 стагоддзем. І варта заўважыць, што яны перапісваліся і распаўсюджваліся не толькі тады: зараз творы Кірылы Тураўскага працягваюць перавыдавацца.

Люди в материале: Сяргей Гаранін
Loading...


С особым размахом. Все итоги Дня белорусской письменности в одном материале



Новости Беларуси. День белорусской письменности с особым размахом отпраздновали в Слониме, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.  

Все минувшие выходные центральные улицы города были одной яркой сценической площадкой.   

В Слониме открыли памятник канцлеру ВКЛ – Льву Сапеге

Праздник родного языка. Какие сюрпризы ко Дню белорусской письменности в Слониме приготовили организаторы

«Людзі зацікаўлены, прыходзяць у гэтую кнігарню». Карлюкевич о книжном магазине, который открыли в Слониме в День письменности

Разгадать код Сапеги и найти связь между Змитроком Бядулей и ивритом. Как прошёл День белорусской письменности – 2019

Квест-игра «Код Сапеги», фестиваль книг и прессы, памятник Льву Сапеге, открытие нового книжного магазина.

По традиции названы лауреаты Национальной литературной премии.

Фiнал Рэспублiканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класiка»

Ведущая СТВ Юлия Огнева рассказала о любимом произведении на белорусском языке

А финал «Живой классики» определил лучших юных чтецов Беларуси.   

Подробнее о том, как прошел праздник, в видеоматериале Кристины Федорович.