«Казалі, каб да іх на працу прыходзілі ў святочным адзенні». Як беларускім сялянам жылося пад панамі на Вілейшчыне?

22.09.2021 - 11:50

Навіны Беларусі. Чаму, калі накіроўваешся з Мінску ў Заслаў’е, трапляеш у Беларусь? 100 гадоў таму гэта была памежная зона. Каб знаходзіцца тут, трэба было нават мець адмысловы штампік. Менавіта тут і пачыналася Беларусь у тыя часы. У праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ расказалі, як на працягу 18 гадоў Заходняя Беларусь жыла пад Польшчай, навошта быў пабудаваны Мінскі ўмацаваны раён і як 17 верасня 1939 года змяніла лёс нашых землякоў па абодва бакі мяжы.

У школах з выкладання знікае беларуская мова. Затое з’яўляюцца мова польская і гісторыя Польшчы. Мясцовыя жыхары вымушаны былі прыстасоўвацца, а калі не – пакутаваць ад новай рэчаіснасці.

Надзея Аўдзей, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея:
Гэта сямя Федарчукоў, дастаткова вялікая. Не сказаць, што яна вельмі багатая, але была вельмі вялікай. У сямі было 12 дзяцей. З прыходам польскай улады самога Федарчука Івана Іванавіча за непадтрымку вывозяць у канцэнтрацыйны лагер, і там ён пагібае. Ён быў патрыётам. Яго жонка была настаўніцай, і, на жаль, таксама не вельмі добра склаўся яе лёс, таму што яна выкладала ў беларускай школе, а мы ведаем, што гэта час пачынаецца, калі крэсаўскія тэрыторыі трэба апалячыць.

Сюды накіроўваюць як і дзеля адукацыі настаўнікаў, выкладчыкаў, накіроўваюць і вайскоўцаў. Большасць гэтых тэрыторый аддаецца вайскоўцам, якія выходзяць не служыць у арміі, а на больш свабоднае жыццё, у адстаўку. Ім выдаюць тэрыторыі, але ў іх ёсць пазначэнне, што гэтыя вайскоўцы ў выніку, калі будзе якісьці канфлікт на гэтай тэрыторыі, павінны яе абараняць. Таму на той час магло нават сустракацца тое, што цябе маглі абвінаваціць. Пачынаюць пераймяноўвацца вуліцы.

Надзея Аўдзей:
У нашым горадзе пасля Рыжскай мірнай дамовы зяўляецца вуліца Уладзіслава Пілсудскага, якая праходзіць за намі. Там знаходзіцца будынак захаваўшагася польскага банку. На гэтым месцы быў усталяваны помнік Пілсудскаму. Ён існаваў тут да 1939 года. Тут адбываюцца розныя мерапрыемствы, сустрэчы, нават вучэнні. Гэта была мемарыяльная частка, у якой адбываліся дзеі таго часу.

На тэрыторыі Вілейскага раёну было больш за 15 сядзіб. Памешчыкі па-рознаму ставіліся да сялян. Заахвочвалі насельніцтва запісвацца палякамі рознымі сродкамі.

Надзея Аўдзей:
Ёсць выпадкі, якія апісаны ў шэрагу дакументаў. Гаворыцца аб тым, што паны казалі, каб да іх на працу прыходзілі ў святочным адзенні. А мы разумеем, што калі ты прыходзіш працаваць, апрануў святочнае адзенне, а ў сялян не было так шмат яго. Гэта быў адзін касцюм або выхадная сукенка, спадніца і кашуля. Ім прыходзілася гэта рабіць. Тут ёсць фотаздымкі – сабралася сялянства, яно прыгожае, прыбранае, яны прыйшлі на працу. Былі паны больш лаяльныя, але ўсё ж такі сістэма падаткаў, якая існавала на той час, для некаторых была непадёмнай.

Напрыклад, падаткі, па якіх трэба было здаваць зерне, і кошт быў маленькі. Альбо павінны былі здаць мяса, малако. Ім выдаваліся такія квіткі, хто колькі здаў. Калі адбыўся Сейм (у 1930-я гады выбары польскага Сейма), то былі нават людзі, якія запісвалі, што яны палякі, тады іх маглі выбраць на гэтую пасаду. Тым больш, калі ты запісаўся палякам, мог заняць добрую пасаду. Нават пры перапісах насельніцтва прапаноўвалі тры кілаграма крупы, каб ты запісаўся – пабольшыць насельніцтва гэтай тэрыторыі як польскае.

Безумоўна, такі гнёт роднай мовы выклікае і нацыянальна-вызваленчы рух. У Вілейцы, як і па ўсёй Заходняй Беларусі, пачынае дзейнічаць культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы.

Надзея Аўдзей:
Мы знаходзімся ў адным з першых каменных будынкаў нашага горада, які будаваўся менавіта як турэмны замак. Зыходзячы з таго, што выкарыстоўваўся ён па сваім прамым назначэнні, то і ў час польскай улады, перыяду, калі мы знаходзімся пад Польшчай, ён таксама выкарыстоўваўся па сваім назначэнні. Калі ў 1930-я гады больш пачынае ўздымацца рух па зяднанню тэрыторыі, то актывістаў, якія прымаюць удзел у дадзенай працы, імкнуцца падавіць. Калі адбываюцца арышты, то зняволеныя знаходзяцца тут, у сценах гэтай турмы. Гэта не толькі вілейчане, гэта і людзі, якіх прывозяць з блізляжачых населеных пунктаў, таму што мы былі павятовым горадам. Наша пісьменніца Ганна Новік, якая таксама зяўлялася актывісткай, прыхільніцай зяднання тэрыторый і далучэння да Савецкага Саюзу, некаторы час была вязнем гэтай турмы.

У 1929 годзе былое мястэчка Маладзечна атрымала статус горада. Насельніцтва за час пад Польшчай павялічылася ў тры разы. Аднак за кошт вайскоўцаў, асаднікаў і тых, хто будаваў новы ваенны гарадок Геленова. У гарнізоне зявіліся афіцэрскія дамы, казармы, іпадром і нават казіно. Амаль уся гэта архітэктурная спадчына польскіх часоў захавалася і дагэтуль.

Выключэнне – Трыўмфальная арка, пабудаваная да 10-годдзя пяхотнага палка, які кватараваў у Геленова. Урачыстасці, якія ладзіліся там, наведваў сам Юзэф Пілсудскі. Упрыгожвала горад яна і пасля Вялікай Айчыннай, але ў 1960-я браму знеслі – не праходзіў гарадскі транспарт.

Наталля Палтавец, старшы навуковы супрацоўнік Мінскага абласнога краязнаўчага музея:
Поскольку граница проходила в 27 километрах от Молодечно, то тут сразу же в 1921 году появился 86-й пехотный полк. И для него в районе имения Геленово был построен целый военный городок. Многие здания этого военного городка до сих пор используют жители нашего города. В здании драмтеатра работал офицерский клуб, в здании хирургического корпуса больницы находились солдатские казармы. Сохранился дом коменданта гарнизона, там теперь детский центр «Росток». Сохранились жилые дома офицерского состава. Сержантского и унтер-офицерского. Они по-прежнему квалифицируются как жилые дома для горожан. Так что, от этого гарнизона осталось очень много. Но самое интересное, что в этом гарнизоне было очень много местных, белорусов. Коммунисты и комсомольцы, проводя свою работу, не раз подбрасывали большое количество листовок прямо в казармы.

Нягледзячы на тое, што Маладзечна атрымала прырост насельніцтва і, здавалася б, імпульс для развіцця, беларусы адчувалі сабе не вельмі шчасна. Уладкавацца на працу было цяжка, заробкі адрозніваліся ад польскіх, а падаткі былі непад’ёмныя. Усё гэта правакавала рост нацыянальна-вызваленчага руху.

Наталля Палтавец:
Самой активной на территории Молодечненского района была деревня Домаши. В ней, как правило, под видом вечеринок собирались коммунисты, решали свои дела, получали подпольную литературу, которая расходилась по всей округе. Дошло до того, что польские власти прибегли к помощи лебедевского ксендза, чтобы он освятил территорию Домашей от «коммунистической заразы».
– Помогло?
– Нет, конечно. Не помогло.

Чаму было шмат КОПаў, а некаторыя не маглі вярнуцца з працы дадому? Што адбывалася ў памежавай Вілейцы 1921 года – чытайце далей.

Loading...


Почему жители Западной Беларуси так ждали прихода Красной армии и что изменилось после объединения земель?



Навіны Беларусі. Чаму, калі накіроўваешся з Мінску ў Заслаў’е, трапляеш у Беларусь? 100 гадоў таму гэта была памежная зона. Каб знаходзіцца тут, трэба было нават мець адмысловы штампік. Менавіта тут і пачыналася Беларусь у тыя часы. У праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ расказалі, як на працягу 18 гадоў Заходняя Беларусь жыла пад Польшчай, навошта быў пабудаваны Мінскі ўмацаваны раён і як 17 верасня 1939 года змяніла лёс нашых землякоў па абодва бакі мяжы.

На наступны дзень пасля 17 верасня беларускія газеты выйшлі з такімі загалоўкамі.

Наталля Палтавец, старшы навуковы супрацоўнік Мінскага абласнога краязнаўчага музея:
Есть интересные кадры, когда жителям города раздают газету «Правда», одна из жительниц дарит командирам саблю своего покойного мужа. В общем, такие подсмотренные кадры, очень жизненные, трепетные.

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Что известно? Как местные жители встречали приход Красной армии?

Наталля Палтавец:
С большой радостью, потому что этот гнет, и экономический, и национальный – вещь очень тяжелая. Поэтому радости не было границ. Для западных белорусов не было никаких сомнений в том, что обе половины Беларуси сольются в одно целое и станут частью Советского Союза. И начались первые социалистические преобразования в нашем крае. Первый урожай 1939 года с помещичьих земель собирали крестьяне, в городе открылась маленькое хлебопекарное предприятие, заработало педучилище имени Янки Купалы как раз в здании польской гимназии имени Томаша Зана, начала выходить районная газета, хоть и небольшим тиражом. Газета «Красное знамя» – всего 1 000 экземпляров издавалось.

Для жыхароў Заходняй Беларусі ізноў пачыналася новае жыццё. Праз два гады – на парозе Вялікай Айчыннай вайны – савецкія беларусы ўжо будуць адчуваць сабе адзінай, вялікай краінай і разам супрацьстаяць ворагу.

Яна Шыпко:
Усё ж такі, што адбылося 17 верасня? Якое гэта мела значэнне для будучыні Беларусі?

Надзея Аўдзей, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея:
Для мяне гэта зяднанне тэрыторыі, зяўленне Беларусі, але крышачку ў іншым. Зяднанне прывяло да таго, што абядналіся двор да двара, сусед да суседа, родны да роднага, і мы зноў разам, і пачынаецца будоўля новага ладу жыцця. Не зусім ладна праходзіла зяднанне ў калгасы – рознае было. Немагчыма сказаць: пайду ў калгас – усё, я шчаслівы.

Надзея Аўдзей:
Да сённяшняга часу, нават калі спытаць у сталага насельніцтва, яны ўзгадаюць, як і токі ў іх забралі ў калгас, і іншае. Не ўсё праходзіла так гладка. Але гэтае яднанне паміж людзьмі, сем’ямі, роднымі адчувалася. Адбылося зяднанне тэрыторыі.

Читайте также:

Чаму было шмат КОПаў, а некаторыя не маглі вярнуцца з працы дадому? Вось што адбывалася ў памежавай Вілейцы 1921 года

«Казалі, каб да іх на працу прыходзілі ў святочным адзенні». Як беларускім сялянам жылося пад панамі на Вілейшчыне?

Толщина стен – полтора метра. Посмотрите на доты в Заславле, которые строили для укрепления границы Западной Беларуси