На табло Нацыянальнай бібліятэкі сёння трансліруюць цытаты беларускіх класікаў

21.02.2019 - 10:17

Навіны Беларусі. Нацыянальная бібліятэка запрашае ўсіх мінчан і гасцей сталіцы праверыць веданне беларускай мовы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. 

21 лютага на вонкавым электронным табло «дыямента ведаў» можна будзе ўбачыць цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры, а таксама словы, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў. Да прыкладу, беларусам прапануюць успомніць, што такое «багоўка», «усцяж» і «крынічыць».

Люди в материале: нет
Loading...


Почти 80% посещений – виртуально. Директор Национальной библиотеки рассказал, стали ли белорусы меньше читать



Новости Беларуси. Женский взгляд на острые и насущные темы. Экспертные мнения и интригующие истории в ток-шоу «Точки над i». Исключительно женский проект с мужским характером затронет самые важные вопросы жизни страны.

Ольга Бурлакова, ведущая ток-шоу:
Сколько читателей сейчас ходят, посещают Национальную библиотеку, какие мероприятия торжественные готовятся к празднику? Вообще, чем сейчас гордится библиотека?

Александ Суша, заместитель генерального директора, директор по научной работе и издательской деятельности Национальной библиотеки Беларуси:
Я з канца паспрабаваў бы адказаць на пытанне. Вы правільна абазначылі ў кантэксце тэматыкі сённяшняй сустрэчы. У перыяд, калі Беларусь набыла статус суверэннай дзяржавы, адбыліся выключна важныя зарухі ў плане захавання сваёй ідэнтычнасці, у тым ліку захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны. Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца пацверджаннем. За апошнія 30 год, колькі наша краіна існуе як незалежная дзяржава, фактычна створана вельмі шырокая інфраструктура для таго, каб нам сабою ганарыцца. Упершыню мы пачалі не толькі страчваць, але вяртаць назад, збіраць камяні. І Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца такім месцам збірання.

Сёння мы вельмі ганарымся тым, што атрымалася за апошнія 30 год вярнуць у Беларусь. Мы вярнулі вельмі каштоўныя, вельмі рэдкія беларускія кнігі. Выданні нашых першых друкароў, старажытныя рукапісы на розных мовах. Але самае-самае важнае, чым мы сёння ганарымся – гэта тое, што мы зрабілі гэтую спадчыну даступнай для кожнага і вядомай кожнаму. Я добра памятаю, хаця яшчэ малым быў у 1980-ыя, нават у 1990-ыя гады, калі, выбачайце, была цалкам 100 % упэўненасць у грамадстве, што ў нас нічога не засталося, нічога не маем і фактычна няма чым ганарыцца. Вельмі многія пра гэта казалі, і сёння гэта пераламана. У тым ліку намаганнямі Нацыянальнай бібліятэкі. Зроблена вельмі шмат для таго, каб самім беларусам паказаць: у нас ёсць багацейшая, напрыклад, кніжная спадчына. Гэта выданні Скарыны, Буднага, Цяпінскага. Гэта, канешне, знакамітыя цудоўныя рукапісы. І сёння адбываюцца працэсы. Вы паглядзіце, напрыклад, тыя ж факсімільныя выданні. Шматлікія, яркія, на якія глядзяць нашы суседзі з многіх краін свету з такім захапленнем, з добрай зайздрасцю. У тым сэнсе, што гэта сапраўды гонар нашай краіны. Сёння самыя каштоўныя кніжныя помнікі, у тым ліку праз факсімільнае ўзнаўленне сталі даступныя да шырокай аўдыторыі.

І сёння мы, адказваючы на пытанне, запатрабаваныя. Я магу лічбамі казаць. У сярэднім у нас больш 2 мільёнаў наведванняў за год ідзе, то есть калі на дзень падзеліце, у сярэднім больш як 6 000 чалавек за дзень прыходзяць у бібліятэку.

Ольга Бурлакова:
А белорусы больше сейчас читают или меньше, чем, например, несколько лет назад?

Александ Суша:
Цікавае пытанне. Па-першае, вельмі моцна памянялася структура чытання. Гэта трэба разумець, і мы ў гэтым сэнсе таксама адаптуемся. У прыватнасці, переважная большасць людзей сёння чытае электронную інфармацыю. З гэтым можно спрабаваць змагацца, гэта можна крытыкаваць пры жаданні.

Ольга Бурлакова:
Белорусы – читающая нация.

Александ Суша:
Чытаюць. Яны чытаюць, і не менш. Вы ведаеце, я займаюсь таксама гісторыяй і гісторыяй кнігі і чытання. І словы пра то, што пачалі чытаць менш, казалі ў XX стагоддзі да нашай эры і ў XX стагоддзі нашай эры. Гэта абсалютна не новая фраза. Чытаюць не менш, чытаюць многа. Чытаюць, проста з іншых носьбітаў. Чытаюць у іншых фарматах, іншага кшталту інфармацыю ўспрымаюць. І мы павінны адаптавацца да гэтых умоваў. Часткова іх мяняць, дапамагаць адэкватным працэсам у плане інфармацыйнай культуры. Але мы павінны выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія дае нам сучаснасць. Сёння недзе ўжо амаль пад 80 % наведванняў Нацыянальнай бібліятэкі – гэта віртуальныя наведванні з усяго свету.

Ольга Бурлакова:
А что вы планируете к 3 июля?

Александ Суша:
Да 3 ліпеня, да Дня Незалежнасці Нацыянальная бібліятэка кожны год ладзіць цэлы шэраг мерапрыемстваў, хаця мы не культурна-відовішчная, так бы мовіць, установа. Танцы, пляскі – для нас другасная задача, усё-такі мы працуем з інфармацыей і абслугоўваннем ведамі. Але, канешне, кожны год мы ладзім розныя акцыі, і культурныя. Сёлета таксама. Са звычайных, традыцыйных – выставы ў нас будуць: і мастацкая выстава да Дня Незалежнасці, і кніжная выстава, і адкрыццё, і сустрэчы навуковыя, творчыя. Але мы і для культурнай прасторы горада робім звычайна вельмі шмат акцый. Натуральна, на самой Нацыянальнай бібліятэцы можна будзе прачытаць, напрыклад, віншаванні з Днём Незалежнасці для ўсіх гаражан і гасцей сталіцы.

Екатерина Забенько, ведущая ток-шоу:
Александр, вам комфортно в здании Национальной библиотеки? Когда она строилась, сколько мы наслушались про то, что она скоро разрушится, провалится, что шарик укатится. Здание существует с 2006 года, оно оказалось устойчивым, на удивление многих белорусов. Но как вам там, комфортно?

Александ Суша:
Самакрытыка – гэта здорава, яна заўжды ў нас была і часам дапамагае нам у плане ўстойлівасці. Вельмі камфортна. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння застаецца адной з самых сучасных бібліятэк у свеце, не толькі ў Еўропе, абсалютна дакладна магу сказаць. Створаны ўмовы для працы, для чытачоў, для супрацоўнікаў. Выключная абсалютна. Я працаваў яшчэ ў старым будынку, ведаю, з чым параўнаць. І таму абсалютна ўпэўнена магу сказаць, што і тэхнічныя, і кліматычныя, і якія хочаце іншыя ўмовы створаны для працы амаль ідэальныя. Я упэўнены, што гэта закладвае падмурак для беларускай інтэлектуальнай суверэннасці, незалежннасці і самабытнасці. Я ўпэўнены, для беларускай будучыні.

Екатерина Забенько:
Здание уникальное, я делала когда-то большой фильм по этому поводу. И просто коротенькая информация о том, что в стилобате так называемом умещается два футбольных стадиона, а во всем этом объеме шарика поместилось бы 20 жилых домов.

Читайте также:

Почти 80% посещений – виртуально. Директор Национальной библиотеки рассказал, стали ли белорусы меньше читать

Чем отличается индийский штамм коронавируса? Рассказал иммунолог

«Определяющий компонент – это тренерские кадры». Чего не хватает белорусскому спорту?