На границе с Литвой задержали группу нелегалов из Ирака. Пособниками оказались два белоруса

11.03.2021 - 10:02

Новости Беларуси. Две дюжины нелегалов и организатор канала миграции в Европу задержаны в Браславском районе, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Группа мигрантов пыталась пересечь белорусско-литовскую границу. Туда они прибыли на двух микроавтобусах.

Задержанными оказались граждане Ирака. Их сопровождал россиянин, который, судя по всему, и является организатором. Водителями микроавтобусов – пособниками нарушителей – оказались два белоруса. При себе у задержанных были мобильные телефоны, продукты питания и сменная одежда.

В настоящее время с ними проводится разбирательство. Иракцам грозит штраф и депортация из страны. А вот организатору канала – от трех до семи лет лишения свободы.

Люди в материале: Юлия Алексеюк
Loading...


Чаму было шмат КОПаў, а некаторыя не маглі вярнуцца з працы дадому? Вось што адбывалася ў памежавай Вілейцы 1921 года



Навіны Беларусі. Чаму, калі накіроўваешся з Мінску ў Заслаў’е, трапляеш у Беларусь? 100 гадоў таму гэта была памежная зона. Каб знаходзіцца тут, трэба было нават мець адмысловы штампік. Менавіта тут і пачыналася Беларусь у тыя часы. У праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ расказалі, як на працягу 18 гадоў Заходняя Беларусь жыла пад Польшчай, навошта быў пабудаваны Мінскі ўмацаваны раён і як 17 верасня 1939 года змяніла лёс нашых землякоў па абодва бакі мяжы.

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Бадай у кожным заходнебеларускім мястэчку ці райцэнтры ёсць вуліца 17 Верасня. Напрыклад, у Вілейцы, дзе мы знаходзімся, яна адна з буйнейшых. Кажуць, што менавіта па ёй у 1939-м у горад увайшла Чырвоная армія. У гісторыі яна чатыры разы змяняла назву. Спачатку – Асіповіцкая (па напрамку), потым – Пушкінская (да стагоддзя знакамітага паэта), зараз – 17 Верасня. А дагэтуль, пасля Рыжскага дагавору, яна насіла назву ў гонар іншай даты – 11 лістапада (Дзень Незалежнасці Польшчы).

18 сакавіка 1921 года падпісаная ў Рызе мірная дамова паклала канец савецка-польскай вайне. Але за мір з палякамі савецкія беларусы разлічыліся сваёй тэрыторыяй. Па ўмовах дамовы, Заходняя частка Беларусі з насельніцтвам у чатыры мільёны чалавек адышла да Польшчы. Мяжа на цэлых 18 гадоў пралягла праз беларускія землі.

Надзея Аўдзей, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея:
Калі мы бяром 18 сакавіка 1921 года, то тэрыторыя Беларусі падзяляецца на часткі. Трэба сказаць, калі мы глядзім на карту, што вось гэтая частка, мы бачым тут таксама нашу Вілейку, яна знаходзіцца на мяжы. Гэта частка адыходзіць да польскага боку. Рыжская мірная дамова – гэта вынік урэгулявання гэтага межавага канфлікту паміж тэрыторыямі Беларусі і Ўкраіны. Гэта былі тэрыторыі, на якіх імкнуліся ўсталяваць свае правы розныя дзяржавы.

Вілейка ў той час была буйным павятовым цэнтрам. Яна апынулася памежным горадам. На польскім баку.

Яна Шыпко:
Як пралягала мяжа? Кажуць, што дзялілі па-жывому, нават сваякі засталіся ў некаторых семях па розныя бакі мяжы. Ці сапраўды гэта так?

Надзея Аўдзей:
Гэта было так. Калі мы паглядзім, то знаходзіцца на самой мяжы. Напрыклад, калі тэрыторыя Вілейскага раёна, то мяжа праходзіць пад Ільей, і тыя, хто жывуць за Ільей, ужо на іншым баку. Дзяленне дастаткова жорсткае. Вось, мы вырашылі, правялі мяжу на карце, і ўсё, гэта мае. А людзі засталіся па адным і другім баку. Гэта былі сем’і, родныя, дзеці, якія паехалі на адукацыю ці працу і не змаглі вярнуцца. Грамадзянская вайна і потым падзел гэтых тэрыторый меў не зусім станоўчае рашэнне ў дачыненні да мясцовага насельніцтва. Таму што, зразумела, мы карту падзялілі, мы бачым, адышло там усё, пачынаецца іншае жыццё, а для мясцовых жыхароў гэта было складана. Мяжа ў Вілейцы знаходзілася на беразе ракі, частка ракі была заходняя, а частка усходняя. Як тут зразумець, куды ты? А парушаючы межы, цябе маглі арыштаваць, пасадзіць.

Кажуць, што на картах большага маштабу нават можна пабачыць так званыя балкончыкі, таму што некаторыя прасілі, каб агарод ці надзел, сад не дзялілі – захаваць.
Калі мы будзем глядзець больш падрабязней гэта размяшчэнне. Чаму КОПаў было вельмі многа па ўсёй мяжы? Амаль што населены пункт па мяжы і КОП, КОП, КОП. Калі мы разумеем, што мяжа і ёсць нейкае раздзяленне, то да. А калі тут мой агарод, а тут ужо твой агарод, то тут трэба было таксама выканаць гэтыя межы.

Надзея Аўдзей:
Гуляючы па вуліцах нашага горада, можна пабачыць архітэктурныя дамінанты, якія захаваліся да сённяшняга часу, альбо яны былі пабудаваны за польскім часам, альбо існавалі ў польскі час, у якіх праводзілася жыццё горада. Мы зараз з вамі невыпадкова знаходзімся каля адной з такіх архітэктурных дамінант. Гэта будынак, у якім месціўся Вілейскі КОП. Гэта месца, дзе яны жылі, праводзілі свой вольны час. А сёння гэта жылы дом.

Надзея Аўдзей:
Заходняя Беларусь, якая 18 год знаходзілася ў межах Польскай дзяржавы, па мяжы ўсталявалася КОПаўская частка, праходзіць мяжа. Калі мы паглядзім на фотаздымкі, якія тут прадстаўлены, то мы можам бачыць, што межы былі блізка адзін каля аднаго. Вось стаіць пагранічны стоўб Польскай дзяржавы, тут жа стаіць пагранічны стоўб Савецкай дзяржавы. Добры фотаздымак, гэта мястэчка Далгінава Вілейскага раёна, пачынаючы адсюль, усе былі межы, праходзіла мяжа, былі КОПы, савецкія пагранічнікі. Вось тут сабраліся польскія пагранічнікі сем’ямі і зрабілі прыгожы фотаздымак, дзе яскрава бачна памежавая тэрыторыя.

Паводле Рыжскай мірнай дамовы Польшча абяцалася гарантаваць нацыянальным меншасцям у яе складзе правы на самавызначэнне. Але пра гэта хутка забыліся.

Надзея Аўдзей:
Пачынаецца складаны перыяд у гісторыі беларусаў, таму што адбываецца апалячванне тэрыторый. Паступова забараняецца беларуская мова, устанаўліваецца падаткавая сістэма, больш багатыя і ўрадлівыя тэрыторыі пачынаюць перадавацца вайскоўцам польскай краіны, пачынае ўстанаўлівацца свой рэжым. Адкрываюцца ўстановы адукацыі, у якіх можна было атрымліваць адукацыю толькі моладзі, якая мела польскую нацыянальнасць. Людзі прыстасоўваліся жыць у гэтым часе. Былі выпадкі, калі прыходзілася запісвацца, што ты паляк, але беларусам заставацца, хадзіць у царкву, а не ў касцёл. Гэта быў перыяд, калі людзі пачыналі прывыкаць да гэтага жыцця.

«Казалі, каб да іх на працу прыходзілі ў святочным адзенні». Як беларускім сялянам жылося пад панамі на Вілейшчыне? Падрабязней тут.