Віктар Праўдзін на Нацыянальнай літаратурнай прэміі: шчастлівы, што за раман атрымаў дыплом першай ступені

05.09.2021 - 17:37

Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства-2021. Наш карэспандэнт працягвае распавядаць, як праходзіць свята і якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ.

На прамой сувязі са студыяй Яна Шыпко.

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Мы знаходзімся зараз у цэнты Капыля, сёлетняй сталіцы Дня пісьменства. Наколькі хватае позірку, паўсюль разгарнуліся святочныя ярмаркі, разнастайныя літаратурныя імпрэзы, фудкорты. Набыць навінкі літаратуры сёння можна са зніжкамі. Госці таксама маюць магчымасць асабіста сустрэцца з пісьменнікамі.

Па традыцыі сёння на галоўнай сцэне былі падведзены вынікі нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сярод пераможцаў у намінацыі «Лепшы твор у прозе», напрыклад, Віктар Праўдзін.

Віктар Праўдзін, пераможца конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» у намінацыі «Лепшы твор у прозе»:
Я шчастлівы, што я за раман «Парыж, Эйфелева вежа і…» атрымаў у намінацыі «Лепшы твор у прозе» дыплом першай ступені.

Узнагароду вельмі прыемна атрымоўваць, і ў дадатак – калі цябе яшчэ чытаюць. Гэта два такіх моманты, якія заўсёды грэюць сэрца і душу любога літаратара, любога пісьменніка.

Люди в материале: Виктор Правдин, Яна Шипко
Loading...


Его поэма стала первым поэтическим бестселлером. Почему произведения Нила Гилевича такие популярные?



Нил Гилевич – поэт, драматург, переводчик, литературовед, заслуженный деятель науки Беларуси, профессор. Он был последним живым народным поэтом Беларуси. Каждый белорус с детства знаком с творчеством Нила Гилевича. Его перу принадлежит роман в стихах «Родныя дзеці», которому он отдал 12 лет вдохновенной работы, сборники стихов «Песня ў дарогу», «Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «Жыта, сосны і валуны» и многие другие, рассказали в документальном проекте «Тайны Беларуси».

Сатирические произведения поэта пользуются большой популярностью у читателей. Он является автором множества басен, фельетонов, анекдотов, которые публиковались отдельными сборниками и печатались в периодических изданиях. Особую нишу занимает сатирическо-пародийная поэма «Сказ пра Лысую гару», написанная в 1975 году. Свыше 30 лет она выходила под авторством Франтишка Ведьмака-Лысогорского. В поэме описывается дележ членами Союза писателей БССР дачных участков, выделенных под Минском, в окрестностях Лысой горы. Благодаря ярким сатирическим краскам она приобрела в Беларуси необычайную популярность и стала первым поэтическим бестселлером.

Павел Науменко, доцент кафедры истории белорусской литературы филологического факультета Белорусского государственного университета, кандидат филологических наук:
«Сказ пра Лысую гару» апісваў як раз той пасёлак, у якім была дача майго бацькі. Гэта таварыства пісьменніцкае «Узгор’е».

Сергей Гилевич, сын Нила Гилевича:
«Лысая гара» – участкі, выдзеленыя пісьменнікам. Бацькі туды не захацелі. Я гадаваўся на возеры Нарач, там была верандачка тры на тры метры, блізка ад возера, драўляная верандачка пры вясковай хаце. Мы яе здымалі за грошы. Як бацька сам напісаў: «Здымаю ў Купе катушок». Купа – гэта вёска, цяпер гэта курортны пасёлак Нарач. А Мікола Аўрамчык, з якім ён сябраваў, быў на «Лысай гары» і быў вельмі камунікабельны, і ён усю інфармацыю збіраў, што там на «Лысай гары», хто як будуецца, хто адкуль прабачце, гной бярэ, каб падкормліваць бульбу і ўсё астатняе, якія там канфлікты; прыходзіў у госці, усю гэтую інфармацыю даваў, факталогію, а мой бацька ўсё гэта перакручваў на вершы.

Усім здавалася: хто першы
Падыме голас на дзяльбе –
Той і адхопіць кус найлепшы
І тым узвысіць ён сябе.
Яшчэ ж глыбока ў сэрцы кожны
Хаваў надзею ўсіх надзей,
Што абразаць пачнуць заможных
І ўдасца з іх урваць надзел.

Сергей Гилевич:
І яшчэ гэта інсінуацыя, што Аўрамчык таксама пісаў. У кожнага пісьменніка, калі ён нешта пісаў, захоўваюцца чарнавікі. У архіве Аўрамчыка нічога гэтага няма, а вось у архіве Ніла Гілевіча ёсць таўсценная тэчка, дзе ўсе чарнавікі, дзе ён шмат разоў мяняў, перапісваў там, калі нешта яму не спадабаецца. Я ў яго спытаўся, навошта ты мяняеш чарговы раз? «Я гаспадар свайго твору, што хачу, тое і раблю». Так што варыянт, які друкаваўся ў 70-ыя гады, і варыянт, які друкаваўся ў 2004-м, трошачкі адрозніваюцца. Там відаць, што чарнавік, вось бацькоўскім почыркам напісаны два радкі, тады закрэслена, перароблена на іншае, відаць, як ішоў працэс складання верша. Усё гэта ў мяне ў арыгінале ёсць. Так што «Лысую гару» пісаў Ніл Гілевіч, а факты даваў Мікола Аўрамчык. Кропка.

Каждый белорус с детства знаком с творчеством Нила Гилевича. Одним из самых популярных его произведений стал роман в стихах «Родныя дзеці», изданный в 1985 году. Этому произведению поэт отдал 12 лет вдохновенной работы. Некоторые образы и мотивы можно отследить в предыдущих его книгах.

Алла Жердецкая, доцент кафедры белорусской и зарубежной литературы филологического факультета Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка:
Да традыцыйных у беларускай літаратуры тэмаў бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме ў творы адной з галоўных таксама з’яўляецца тэма кахання. Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лесам Сцяпана Якубавіча Вячоркі, прафесійнага музыканта і кампазітара, чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, які прайшоў выпрабаванні часам, памяццю і сумленнем.

Сцяпан Якубавіч Вячорка,
Хоць быў караць сябе гатоў,
На ўлонне роднага падворка
Не заяўляўся шмат гадоў.

Ён разумеў: нядобра гэта,
I ўсё збіраўся завітаць.
«Абавязкова ўжо налета!
Далей няможна адкладаць».

Александр Гилевич, брат Нила Гилевича:
Я думаю, што гэта як той апагей, настолькі гэта ўсе як квінтэсэнцыя ўсей гэтай яго патрыятычнай любові да Беларусі, да нашага народа.

Заслуженный деятель науки БССР, кандидат филологических наук, профессор, поэт Нил Гилевич отмечен множеством орденов и медалей. Он лауреат Государственной премии БССР имени Янки Купалы 1980 года за книгу поэзии «У добрай згодзе» и переводческую деятельность. Нил Гилевич награжден орденами СССР, Болгарии, Югославии и Украины. А в 1991 году за большие заслуги в развитии белорусской художественной литературы он получил звание народного поэта Беларуси.

Николай Гилевич, писатель и публицист, брат Нила Гилевича:
Ніл Сымонавіч Гілевіч быў вялікі, не пабаюся гэтага слова, неардынарны, адзінкавы ў сваём родзе чалавек, я нават скажу, што хочацца паставіць яго постаць у гісторыі беларускай літаратуры і ў гісторыі Беларусі, нашага народа дзесці поруч з Янкам Купалам, чаму? Па-першае, таму што гэтая Лагойская зямля нарадзіла абодвух, Купала напісаў калісьці чуць-чуць жартоўна, самаіранічна: «А я шэры верабейка, ўзрозшчаны пад Гайнай». І Ніл Сымонавіч таксама узрошчаны пад Гайнай, гэта, так сказаць, можа, не самы малаважны факт. А галоўнае тое, што адзін і другі прысвяцілі сваё жыццё, сваю творчасць, усе душэўныя, і духоўныя, і фізічныя сілы роднай літаратуры, развіццю і зберажэнню папулярызацыі роднай мовы, увогуле, шчасцю, працвітанню нашага народа і нашага краю.

В 1960-1980 годах Нил Гилевич преподавал на кафедре белорусской литературы БГУ, а с 1958 по 1963 годы параллельно работал литературным консультантом газеты «Звязда». В 1980-1989 годы он был первым секретарем правления Союза писателей Белорусской ССР, депутатом Верховного Совета XI и XII созывов, председателем Комитета по образованию, культуре и сохранению исторического наследия, членом Президиума Верховного Совета Белорусской ССР и Республики Беларусь.

Сергей Гилевич:
Ён усё жыццё працаваў як чорны вол. Я не так часта і не так многа, на жаль, з ім кантактаваў, скажам, бацька ў сваім пакоі сядзіць нешта піша, творыць – усё, значыць шумець нельга, сяброў з гучнай музыкай зваць нельга, тады паехаў у камандзіроўку – калі ласка.

За свою творческую жизнь Нил Гилевич написал 15 пьес, но ни одна из них не была поставлена, за исключением радиопостановки по роману «Родныя дзеці». Многие произведения Нила Гилевича переведены на английский, азербайджанский, болгарский, испанский, литовский и другие языки. В 2013 году вышла последняя книга из 23-томного собрания сочинений писателя.

Талантливый человек талантлив во всем, и это было про него. Произведения поэта будут жить вечно. Память о Ниле Гилевиче сохранится в сердцах любителей белорусской литературы. Ведь сам поэт придерживался принципа: «Работай так, словно будешь жить вечно».

Николай Гилевич:
Брат наш Ніл быў змалку таленавіты ва ўсім. Я скажу нават такія рэчы чыста жыцейскія, можа быць, і наіўныя. Ён таленавіта пасвіў нашу кароўку Панядзёху, знаў, дзе вадзіць яе па якіх мясцінах, па якіх узмежках, дзе яна знойдзе самую смачную і самую карысную траўку. Ён таленавіта плёў кошыкі пад вішні, пад ягады, пад яблыкі, пад бульбу, плеў з ракітавых кустоў і сасновых каранёў. Ён таленавіта плеў лапці з пяньковых вяровачак, або з лыка ліпавага. І адзіны, хто гэтыя лапці абуваў.

Нил Гилевич был последним живым народным поэтом Беларуси. Он умер 29 марта 2016 года в возрасте 84 лет. А в 2021 году ему исполнилось бы 90.

Был любимым преподавателем у многих. Почему студенты так любили приходить на пары к Нилу Гилевичу – подробнее здесь.