Анталогія верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў Душанбэ

07.07.2018 - 23:10

Навіны Беларусі. Беларускі трыумф. Анталогія верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на ста мовах атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў Душанбэ, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Наши книги достойны такого внимания. Белорусским изданиям присудили первые места в 9 из 11 номинаций на Международном конкурсе в Душанбе

Да старонак гэтага выдання ёсць падстава звярнуцца і сёння. 7 ліпеня – дзень нараджэння класіка. Ён з’явіўся на свет пад час ушанаванага беларусамі свята – Купалля – 136 гадоў таму. На радзіме, у Вязынцы, прайшло паэтычнае свята, прысвечанае творчасці паэта.

Настасся Дзяхцяр, СТБ:
Менавіта тут, у фальварку Вязынка, 136 гадоў таму нарадзіўся хлопчык-немаўлятка. Афіційна па метрыцы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

Нарадзіўся будучы пясняр у сям’і збяднелай шляхты. Род Луцэвічэй узгадваецца яшчэ ў архіўных справах XVII стагоддзя. Некалі дзед Купалы быў арандатарам земляў саміх Радзівілаў, але тыя выгналі яго. Менавіта гэты факт і стаў асновай легендарнай драмы «Раскіданае гняздо».

Ад любоўнай лірыкі да злабадзённай паэзіі. Творчасць – як люстэрка часу, якая і праз стагоддзі б’е ў самую кропку, у самае сэрца.

Сёлетняй зімою здымачная група нашага тэлеканала стала сведкай, як у друкарні з канвеера зыходзяць першыя старонкі унікальнай кнігі з вершам Янкі Купалы «А хто там ідзе?», перакладзенай на 101 мову свету.

Зараз выразныя радкі, якія адлюстроўваюць сутнасць беларусаў, могуць зразумець баскі, башкіры, валійцы, в’етнамцы.

Стан, па модзе голены, заўжды ў касцюме з гальштукам, а ў руцэ нязменны атрыбут. Франтавіты вобраз магнітам дзейнічаў на дам. Але ў жыцці Купалы былі дзве жанчыны: жонка Уладзіслава Станкевіч і муза Паўліна Мядзёлка.

Насамрэч, біяграфія песняра – класіка беларускай школьнай праграмы. Зазубраная да аўтамата, але ёсць у гэтай гісторыі і свае таямніцы. Як часцей бывае, каханне і смерць тут адыгралі свае галоўныя ролі.

Чым яшчэ адметна жыццё Янкі Купалы, а таксама яго літаратурная дзейнасць – глядзіце ў відэаматэрыяле.

Люди в материале: Анастасия Дехтяр
Loading...


«Дети нарезали целый сноп колосьев, перевязали васильками». Как шестиклассник Бодров-младший оказался на похоронах у Короткевича



О белорусском писателе рассказали в одной из серий документального цикла «Тайны Беларуси».

Вячеслав Рагойша, доктор филологических наук, профессор БГУ:
Прыходзіць тэлеграма ад Мальдзіса: памёр Валодзя Караткевіч. Назаўтра, па–мойму, пахаванне. Мы были на хутары і якраз у гэты час прыехалі Бадровы.

А я расказаў старшаму Сяргею Бадрову, сцэнарысту, пра Караткевіча. Пазнаёміў нават іх аднойчы. Начаваў у нас гэты Сяргей Бадроў. Хацеў, каб ён напісаў які-небудзь сцэнарый па матывах яго твораў.  Паралельна я пра Купалу расказваў, пра смерць Купалы. І Бадроў зацікавіўся і хацеў сцэнарый напісаць гэты.

Адным словам, ён ведаў Караткевіча, Бадровы ведалі. І тут і яны даведаліся. Мы вырашылі што зрабіць. Дзеці – Бадроў-малодшы і наш Максім – яны, па сутнасці, равеснікі былі, былі у шостым ці сёмым класе. Мы падказалі ім ідэю –  «Каласы пад сярпом тваім». Трэба ж нейкі ці вянок, ці букет. І яны нарэзалі цэлы сноп каласоў, набралі ў жыце васількоў, зрабілі пярэвісла такое, перавязалі васількамі гэты сноп, надламалі мы і паехалі. Назаўтра паехалі ўсё, і Бадровы паехалі.  І мы прынялі ўдзел у пахаванні на могілках Усходніх. Паколькі я – адзін з бліжэйшых сяброў – я дапамагаў несці труну з машыны да гэтай магілы.